Скорина Степан Васильевич : другие произведения.

Ахвярапрынашэнне багам

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:


Народжаны без права жыць -
Яму смерць замянiла мацi,
I погляд жудасны дзяцi,
Я паспяшыỹ рукой прыкрыць.
Зусiм не чалавечы твар
I ратаваць пустая спроба.
I колькi гэтакiх ахвяр
Я ỹжо прынёс на твой алтар,
Вялiкi бог Чарнобыль...
Сляды, скамечаная кветка -
Дарога страчаных надзей.
Калi насустрач ён iдзе,
Хаваю вочы ад падлетка.
Iдзе салодкiх поỹны мар,
Але ж тут смерць, здаецца, быт?
I колькi гэтакiх ахвяр
Я ỹжо прынёс на твой алтар,
Бязлiтасны бог СНIД...
Народжаны ỹ нялёгкi час
Ты апынуỹся на прыкмеце
I жыỹ у нейкiм iншым свеце,
Куды парой знiкаỹ ад нас.
Нясцерпны стаỹ жыцця цяжар,
Ты вырашыỹ забыць турботы...
I колькi гэтакiх ахвяр
Я ỹжо прынёс на твой алтар,
Бог нерэальнасцi Наркотык.

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"