|
|
||
На белорусском языке | ||
Бабуля сiвая, здаецца, спрадвеку,
11.12.2007
У печ ставiць крупнiк. Iмгла за вакном.
Мне ўтульна на лаве. Тры гады чалавеку.
Што трэба малому? Жывём? Так, жывём.
На шкле адбiваецца полымя з печы.
Кавалачак масла кладу на блiны.
Радзiма - вось тут. А другое - цямрэча.
Дзяцiнства, маленства... Мiнулi яны.
Бабулi няма. Ужо матуля сiвая,
А я без Радзiмы блукаю па лёсе.
Радзiма - ў мiнулым. I сьнег накрывае
Агонь у вакне i надзею заносiць.
|