Схiлiла галаву i маўчу нясмела.
I прабачэння прасiць не спрабую...
Я проста кахала i шчасця хацела.
А ён пакахаў не мяне, а другую...
Няхай зразумеў, як балюча было мне,
Але ж пацалунак мне не падарыў.
I, не павярнуўшыся, моўчкi сыйшоў ён.
Сыйшоў назаўсёды... а сэрца забыў...