У нiжнiм куце пакутаў
каты́ i iхныя ка́ты:
ня толькi амаграфiчны,
але i анталягiчны.
Вялiкай злавеснай рыбай
ўлiваецца ў мора хмара -
i мора выходзiць вонкi,
ў вiры́ яго, як у вырай,
кiдаюцца хвалi птушак
навостраным цёмным клiнам,
галоднае гэта мора,
нахлынутае, глытаем,
а чэрава ў мора - нiбы
глыбiнь чалавечых чэрань.
Людзей ледзяныя сьпiны
ў сьвiнцовым вагнi са стрэльбаў,
i выкапаныя ямы,
дзе, голае, згасла сонца.
I мора ўпадае ў мора -
нi вострава, нi ратунку.