Дрэвы, вядома,
ня ходзяць,
але ж сыходзяць,
як гэтая твая-мая яблыня,
як усё.
Божухна мой,
як адрузла твая шыя,
як ссохла цела,
я й не заўважаў.
Або, прыкладам, яблык -
зморшчваецца
на далонi
непрыручанай восенi.
Яму не балiць
праз гэта,
а табе - так.
Яму не балiць
праз гэта,
а мне - так.