Адной ранiцы сталася так,
што сонца ўзышло на захадзе;
сэрца бiлася справа,
а душа была вонкi,
увабраўшы ўсярэдзiну цела.
I адгэтуль мы памiралi аднойчы
й жылi назаўсёды.
...Але то на ўскрайку неба
люстраная палала поўня,
сонца з сэрцам былi на месцы -
Апакалiпсыс скасаваны.