|
|
||
Шлях Пылам бясконцым ляжыць на зубах, Над галавою - аблокi. Лянiва лунае мiж iмi птах, Лiчачы цяжкiя крокi. Цягнемся ўдзень мы i па начах, Абмiнаем парогi. Быццам вядзе нас па сцёртых слядах Прама да чорта на рогi Шлях. Ледзь адчуваем ногi, I апярэджвае нас у палях Бег брукаванай дарогi. Сонца дваiцца ў сухiх вачах. Ды ўпарта складаем крокi Ў шлях. 1999, жнiвень, 28, субота, 2:08 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"