Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

αβ-extreme

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Вершы (31), у якiх усе словы (акрамя службовых) пачынаюцца на адну лiтару)

  Вершы з гэтай падборкi, як i з папярэдняй, не трэба разглядаць усур'ёз. Гэта такi практыкум па вершаскладанню, задача ў якiм зведзена да выкарыстання радкоў (як у αβ-series) цi нават слоў (тут), якiя пачынаюцца на адну i тую ж лiтару алфавiту.
  Лiтары Ё, Й, О, Ы, Ь не выкарыстаны па чыста тэхнiчных прычынах:)
  
  АДБIТАК "А"
  
  Абернецца абыякавасць
  Азызласцю апантанай
  Атрута адзначыць абраных
  Аранжавай аберацыяй
  
  14.9.99, ат, 23:23
  
  
  БРУДНЫ БЛЯСК
  
  Бухае ў бронзавы бубен
  Брытагаловы бугай
  Белым бэйбусам будзе
  Бачыцца Бахчысарай
  
  14.9.99, ат, 23:32
  
  
  ВАРЫЯНТ "В" (ВЫБАР ВОДАРУ)
  
  Высокая вернасць ветра
  Вяртае воблакi ў Варну
  Выбар водару варты
  Вынiкаў вечнай вендэты
  
  14.9.99, ат, 23:59
  
  
  ГРУКАПIС
  
  Гесэ гуляе ў го
  Графiкай голага гуку
  У геаметрыi готыкi
  Грукат гарматны глухне
  
  Грукат гарматны глухне
  Гесэ гуляе ў го
  Графiкай голага гуку
  У геаметрыi готыкi
  
  У геаметрыi готыкi
  Грукат гарматны глухне
  Гесэ гуляе ў го
  Графiкай голага гуку
  
  Графiкай голага гуку
  У геаметрыi готыкi
  Грукат гарматны глухне
  Гесэ гуляе ў го
  
  13.9.99, пн, 1:55
  
  
  ГРЫШКА I ГОБЛIНЫ
  альбо Iмправiзацыя 6-А-7
  
  Гоблiны ганарыстыя
  з Герцэгавiны гарыстае
  Гуляюць па Гродне галодныя
  Гiдзяцца грызцi гароднiну
  Грышка глядзеў на гоблiнаў
  Глыкаў гарбату з галетамi
  Газету гартаў за газетаю
  Ганьбiў гасцей галодных:
  "Глянь ты, героi гаротныя!..."
  
  1999, верасень - снежань
  
  
  Д-1
  
  Доўгай дарогi ў дурдом
  Дурнi дабiцца дабiлiся
  Ды дадаткова дапiлiся
  На дармаўшчыну да "дроў"
  
  14.9.99, ат
  
  
  Д-2
  
  Доўгай дарогi дамоў
  Дадаткова да дэгенерацыi
  Дабiлiся дзеля дроў
  Дыяксiнавыя дэлегацыi
  
  14.9.99, ат
  
  
  ДЖУНГАХОРА
  
  Джульета як джала
  Джунглямi джгала
  з джынсавым джынам
  Джо Джугашвiлi
  Джыкнуўшы джыну
  Джазы Джамбула
  Джыгiтавала
  
  15.9.99, ср
  
  
  ДЗЕСЬЦI...
  
  Дзесьцi дзьмухае дзiк
  У дзве дзюркi на дзверы...
  Дзверы дзядзька Дзяржынскi
  Дзiдай дзiравiць i дзедам.
  
  15.9.99, ср
  
  
  ЕВА I ЕЎНУХI
  
  Ехалi еўнухi з Еваю
  З Ерэвану ў Елабугу...
  Ева енчыла: "Есцi!"
  Еўнухi елi енкi.
  
  15.9.99, ср
  ЖАХI
  
  Жоржык, жоўты жвавы жук,
  Жабцы жалiўся: "Жу-жу,
  Жалудоў жадаю - жах!"
  Жабку жлуктала жыжа...
  
  16.9.99, чц, 17:31
  
  
  ЗАСКОК
  
  Зiмою зайцы знеслi замак,
  Загналi зебру за Замбезi,
  Зянон замкнуў зязюлю ў золку,
  Заткнуцца загадаўшы зоркам:
  "Зялёны знаўца заўтра злезе,
  Зачараваны ззяннем зомбi!"
  
  16.9.99, чц, 23:58
  
  
  IНТАКСIКАЦЫЯ
  
  Iстэрычныя iнтрыгi
  Iнтэрнацкiх iнсургентаў
  Iндыка-iнтэлiгента
  Iнверсуюць у iндыйца
  Iмiгранты-iтальянцы
  Iншадумцы-iндастанцы
  Iнтэгруюць iнтравертаў
  Iстэрыяй iтэрацый...
  
  17.9.99, пт, 15:08
  
  
  КВАЗIКАТАРСIС
  
  Калi кагосьцi кранулi
  Каракулi кататонiкаў
  Купiце - калi вы культурны -
  Каталаг з карцiнкамi Кромвеля
  (Кляймёны каваю ў краме
  Кiтайскай кулiнарыi)
  Кiлер казанскага клана,
  Кульнуўшы "крамлёўскай", кiне
  Курочыць з "кольта" канапу,
  Каб па крутому кантракту
  (каб катарсiс куснуў
  Канатопiскiх католiкаў)
  Кокнуць кагосьцi з кранутых
  Крывулямi кататонiкаў
  
  17-20.9.99
  
  
  К-2
  
  Калiсьцi Кастусь Калiноўскi
  Кляўся камусьцi ў каханнi...
  Кветкi ад кратаў каваных
  У корм ктнулi конскi...
  
  21.9.99
  
  
  ЛIЗКА
  
  Лiзка лазiла па лавах
  I лаваш "лiквiдавала"
  Лёшку лаяць Лiзавету
  Лень (ласуецца лангетам)
  
  7.1.2000, 20:50 (канчатковы варыянт)
  
  
  МАДЭРНОВЫ МАЛЮНАК
  
  Меркаванняў метастазы
  Маляваў мастак Малевiч
  Мухi мiрна мiльгацелi
  Мiж маэстра i маразмам...
  
  18.9.99, сб
  
  
  НЕГАТЫЎ (НЕПАЛIТКАРЭКТНАЕ)
  
  Нармавалi немцы неграў
  Нiзкавольтнаю нагайкай
  Накiроўвалi нахабна
  Ненаедныя натоўпы
  На напружаныя нервы
  Недапечаных нанайцаў
  
  18.9.99
  
  
  ПРАРЫЎ
  
  Пасля перамогi пройдзе
  Першы парад палеглых
  Перад пустым пантэонам
  Пастануць постацi продкаў
  Пяройдуць плёнку праклёну
  Папы пазбiраюць плёткi
  Пра пiтво паралеляў
  Паслухаўшы, продкi пойдуць
  Прасторамi п'яных прэрый
  
  18.9.99
  РЭТРА
  
  Рускую рэвалюцыю
  Раскрытыкаваў рэкецiр
  Разрабаванай Рыгi -
  Расстраляў з рэвальвера расстрыгу,
  Рассыпаў рэха руiн,
  Разадраў рэзалюцыю...
  
  20.9.99, пн, 19:58
  
  
  СТАГНАЦЫЯ
  
  Сыплюцца слёзы
  са стылых сцягоў
  Стогн сарамлiвы
  сатлелых садоў -
  Сакуры сохнуць
  сярод стагоў,
  Сiнiх суровых сноў... А
  Следчы спiць,
  Следчы стомлена снiць
  Санату сiнайскiх снягоў...
  
  20.9.99, пн, 20:23
  
  
  ТОДАР I ТАРА
  
  Талкова тлумачыў Тодар
  Таямнiцу таннасцi тары
  Толькi да тых тлумачэнняў
  Трапiлi Тэкля з Тамарай...
  Таўклi яго бы татары
  Таўкачом за Тамарыну тару...
  
  21.9.99, ат, 17:07
  
  
  УХ!
  
  Уварваўся Ўладзiмiр ва ўладу
  Утварыў унiтарны ўрад
  Утапiў унiкальны ухват
  Ухапiў указы ўраду
  Увалiўся Ўладзi ва ўлонне, ды
  Угледжаны быў ва ўроне...
  Улагодзiў удзелiкаў улёткамi,
  Урачоў усiх - узнагародзiў...
  
  21.9.99
  
  
  ФАНТАЗМIК
  
  Фомка фарсiў фурнiтурай
  Фларэнтыйскае фабрыкi
  Ды Фалес фукнуў - фiгуру
  Фомкаву фiкусы фразамi
  Фiксуюць у фокусе фазы
  Фiтафторных фекалiяў...
  
  21.9.99
  
  
  ХЛЮП!
  
  Хаўроння хацела халвою
  Хрумкаць да Хведзькавай хаты
  Ды Хомка - хуткi хадою -
  Хрупнуў Хаўронню аб хату
  Халiмона Халявы...
  
  21.9.99
  
  
  ЦIМКА I ЦЁМКА
  
  Цiмка Цёмку цягне ў цырк
  Ад цэнтральнай цепласеткi
  На цытаты з Цёткi з Цэткiн...
  Цёмка ў Цiмку цiсне цвiк...
  
  21.9.99, ат, 17:56
  
  
  ЧАКАННЕ
  
  Чэсь-чараўнiк чакае
  Чорных чапляў чароды
  Чэся чакае ў чароце
  Чынгiс-хана чаляднiк
  
  22.9.99, ср, 14:44
  
  
  ШОЛАХ
  
  Шолах шэпту Шахеразады
  Шукае шлях да шырокай шашы
  Шалее шайтан над шыкоўнай шарадай
  Штурмуе шанхайскiя шалашы
  
  22.9.99, ср, 14:48
  
  
  ЭРЗАЦ
  
  Эдзiк-энтузiяст,
  "Эратычны эклезiяст",
  Эмiграваў у Эстонiю...
  Эрудыты ягоную "Эканомiю"
  Экстрадзiравалi ў Эльзас:
  "Эдзiк, гэта - эрзац!"
  
  22.9.99, ср, 16:33
  
  
  ЮЗ
  
  Юзiк юлiў юрлiва
  Перад юнай Юнонай
  Юнона ж чытала Юнга
  Пад юккаю з Юкатана
  
  22.9.99, ср, 16:35
  
  
  ЯРЫВА
  
  Ясь Янiну Яравую -
  бы японскi янычар -
  Ятаганам... за янота,
  бы яскравы ясакар...
  
  22.9.99, ср, 16:37
  
  
  О, алфавiт скончыўся:) Адразу папярэджваю - перакладаць гэтую бязглуздзiцу абсалютна бессэносоўна... Лепей напiсаць сваю:)
  
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"