| 
 
 выхоплiваю 
  выпадковыя 
  фразы ў шуме i думках
  да iх падбiраю новыя 
  пакуль не сцiшэе
  словы
  сплятаючы ланцугi
  iх падбiрае Мёбiус
  змыкаючы ў стужкi
  iмгненне святла выбiвае 
  з вусцiшы
  мне яшчэ адзiн дзень
  "дэпрэсiва драй"
  не
  драйву не будзе
  тут слiмакi атрымоўваюць
  папярэджанне 
  за перавышэнне хуткасцi
  выбар просты
  "стратэгiя   9.0.8.5   -
  прыкiнуцца мёртвым"
  хутка зiма
  мiнулагоднi снег 
  праштампуюць пад новы цэтлiк
  рэха расстання яднаецца з рэхам
  немагчымасцi з'ехаць
  застацца каб не вяртацца
  пастка
 
 2021, верасень, 10, пятнiца, 10:17
 
 
 |