| 
 
 колер настрою зноў фiялетавы
  а чырвоным фарбуюцца 
  iндыкатары 
  стану нервовай сiстэмы
  перазагрузка
  за перазагрузкай
  пальцы звыкла сцiскаеш да хрусту
  не нервуйся
  няма анiякай праблемы
  не перакулiцца
  свет i за гэтым крокам
  хiба што затулiцца
  дзесьцi яшчэ адна бездань
  i хтось атрымае ў вока
  ужо сорак год над Сiнаем
  ляцiць Маiсей, паўтарае
  пасланне Марцiна Гору
  косiць траву вiнтамi
  пясок да шкла размятае
  надрыўна равуць маторы
  чырвоны ж... да чорт ужо з iм
  хай цягнецца чорны дым
  за хвастом самалёта таго
  з iм разбярэмся потым, бо
  пакуль мы лунаем
  над залатымi палямi
  пад подыхам хваляў, якiя кiпяць
  не разумею
  цi будзе нас хто чакаць 
  у першы ранак апошняга года
  магчыма
  гэта i ёсць свабода?
 
 2021, сакавiк, 30, аўторак, 21:42
 
 пераклад (з рускай) верша "2.5.6"
 |