| 
 | 
| 
 | ||
| 
 2021 | ||
| Настойлiвы шэпт завеi Забельвае цьмяны абшар, Камечыць вецер рэшткi надзеi Пад коўдраю з цяжкiх хмар. Халодных спусцелых вулiц Самоту трывожыць крык, I шчыльна контур няпэўны тулiцца Да сцен... дзверы грукнулi... знiк. Злавесныя мутныя зданi Чужынцаў, народжаных тут, Безабаронны снег нагамi Збiваюць, не меўшы пакут. Хаваюцца за скрыжаваннем, Пакiнуўшы слоту i страх, Счарнелую чырвань i шэрасць рання, Што можа не выйсцi на дах. Але сыходзяць без веры У сваю перамогу, а мы Застаемся, бо ведаем - знойдзем Цяпло сярод гэтай зiмы. 2021, студзень, 31, нядзеля, 22:42 | 
| 
 |