| 
 | 
| 
 | ||
| Павольная цемра Шэрае снежаньскай ранiцы Верагодна складаецца З няспраўджаных намi мараў Пад коўдраю цёплых хмараў. Сустрэць бы хаця б выпадкова Цябе ў iх... ды нейкага слова Для формулы, што зруйнуе Зачараванне сну, У каторым цябе няма, Не хапае... Не ведае i не мае Гэтага слова нiхто, Нават той, хто сышоў у туман. Нейкi дзiўны сон I дзiўная ў iм зiма... 2020, студзень, 31, пятнiца, 23:58 | 
| 
 |