| 
  | 
||
| 
 За шклом яшчэ адзiн дзень памiрае павольна i звыкла. Злiваецца з iншымi ценямi цень у раўнаважных прыцемках. I павуцiнне рве зноўку няўклюдны вецер, ганяючы па вераснёўскай траве калекцыйнае смецце. Урэшце ўсiх паглыне цiшыня - спадарожнiца цемры. Хтосьцi змагаецца нават у сне. Большасць лянiва дрэмле. Зноў малюе ланцуг з нулёў поўнач, усiм прапануючы шанец. А пад лiхтаром мiльён матылёў выконвае мне невядомы танец... 2016, верасень, 23, пятнiца, 21:22  | 
  |