|
|
||
Анатолю Сысу | ||
|
Тры днi, як згасла рэха свята. Сцягi здымаюць... Каторы раз за вэрхалам i тлумам незаўважна Растаў паэт. Прывiднасць коскi крываватай саступiла Цяжкой i бездакорна незваротнай кропцы. I шчыры плач дажджу (Няхай i не па iм...) 2005, травень, 11, серада, 10:50 |
|