| 
 | 
| 
 | ||
| I неяк незаўважна ўсё часцей Складаюцца размовы з прабачэнняў За тое, што паразмаўляць Няма калi... I ўжо як свята Успрымаеш запрашэнне На каву зазiрнуць На пяць хвiлiн. Не пасядзець пад добрае вiно Зусiм не з-за славутай дырэктывы, Бо ў розных вокнах бачыцца адно - Як сонца з хмараў пазiрае крыва. Сяброў i суразмоўцаў размялi Бязлiтасныя лёсы i дарогi. Па горла снегу на сiвой раллi. Амаль да неба ўзнялiся парогi... 2005, студзень - сакавiк, 20, нядзеля, 1:44 | 
| 
 |