| 
 | 
| 
 | ||
| Раструшчаны i размецены Бы снег цi пыл на асфальце Яшчэ адзiн дзень Нячутна пакiнуў прастору Што мною яшчэ не пройдзена Раструшчаны i размецены Бы снег цi пыл на асфальце Я незаўважна знiкаю З маiх толькi ўдзень вулiц Мяне ўжо нiхто не бачыць Раструшчаны i размецены Бы снег цi пыл на асфальце Пярэсты натоўп Ператвараецца ў рысачкi Якiя таксама збягаюць Муляе вочы толькi Часова цяжарны аўтобус Каторы грунтоўна Зачышчае прыпынкi I знiкаюць людзi й пылiнкi 2003, студзень, 23, чацвер, 19:26; трэцяя страфа - 2004, лiпень, 19, панядзелак, 21:25. | 
| 
 |