| 
 
...Бар'еры ды перашкоды 
  найчасцей трапляюцца невысокiя,
  iх можна пераскочыць
  без якiх-небудзь намаганняў...
  Але страх няведання прымушае 
  наблiжацца да iх паўзком,
  а не ў поўны рост -
  каб не ўпасцi...
  i нас пужае iх вышыня,
  бо мы пазiраем на iх
  з найвышэйшых кропак магiл...
      2003, кастрычнiк
 |