| 
 
Восень, 
  якая прыносiць надзею, 
  што ўвесну 
  крыху пацяплее... 
    
  Восень, 
  якая збiрае ўлiковыя карткi 
  жоўтага лiсця 
  ў алеях i парках... 
  
  Восень, 
  якая ў маiх успамiнах 
  цiха здымае 
  падводныя мiны... 
   
  Ратуе мяне 
  ад летняе стомы... 
  Рыхтуе мяне 
  да зiмы незнаёмай... 
  Шлiхтуе аблокамi чыстую просiнь 
  Восень... 
  
  
  2002, верасень, 19, пятнiца, 
  напачатку 11-й гадзiны ранiцы
 |