| 
 
Нi зiма, нi вясна...
  I не лепш, i не горш -
  Цi ўспацелы снег,
  Цi змарожаны дождж...
  
  I штурмуюць боцiкi й боты
  Непераможную слоту.
  Нi зiмы, нi вясны - пакуль
  Вызначае надвор'е Нуль...
  
  I паблытаў уласныя ноты
  На кавалках паперы размоклай
  Сумны вецер
  I на кожнай трубе i флейце
  Ён спрабуе накцюрн узнавiць...
  
  Усмiхаешся?
  Значыць, яшчэ будзем жыць...
  
  
  2000, люты, 19, пятнiца, 23:23
 
 
 
 |