Праспектам iмя яго перамогi
Неслi кудысьцi мяне мае ногi,
Гучалi ўвушшу манатонныя крокi -
Нiбы метраном цi набат трывогi.
Неслi кудысьцi мяне мае ногi,
Не разбiраючы яўна дарогi.
Вочы ў асфальт у любога нябогi.
Сцятыя вусны як клiч дапамогi.
Богам забытыя нашы дарогi
Вынесуць, зрэшты, да чорта на рогi.
Шэпчуць, мiж iншым, у нашым народзе,
Што тыя рогi дзесьцi на Ўсходзе...
Неба схавалася ў жаху ў аблокi...
Я стомлена крочу,
У асфальт утаропiўшы вочы,
Па снезе, заўважна расталым,
Не заўважаючы вецер,
Усляды пераводзячы крокi,
Па праспекце, якому дагэтуль чамусьцi
Не далi iмя яго перамогi...
Па снезе расталым...
Ад Коласа да Купалы...
2000, студзень, 13, чацвер, 3:49
|