|
|
||
|
Чужой зямлi знаёмы краявiд Маiм вачам да болю надакучыў. Быццё ператвараецца ў нябыт, I ў цэлым, i ў прыватнасцях улучна. Да вечнасцi раскручваецца дзень, Насаджаны на месяцавы рогi. Таму, хто ведае зваротныя дарогi, За свой маршрут аддам навечна цень. I, шэпчучы малiтвы-абярогi, Пакiну край, дзе нават дыхаць лень... 1999, снежань, 4, пятнiца |
|