| 
 | 
| 
 | ||
| Горад спiць... Мне чамусьцi не спiцца. Можа быць, я такi не адзiн... Хтосьцi спiць - ды нiчога не снiцца, I ляцiць мiж аблокаў тузiн Сноў, якiя нiхто не паклiкаў... Плачуць нема, нячутным крыкам... Горад спiць свае восем гадзiн. Вось яшчэ адно згасла вакно, Нейкi сон iрвануўся з нябёсаў На ўспамiн пра святло, што было Перашкодай для цёплых пялёсткаў... Што ў тым сне? Мо, пяшчотнае сонца Над Ямайкай? А, можа, не... Хтосьцi спiць, а хтосьцi - не спiць. ...А цiкава - што горад снiць?... 1999, лiстапад, 17, серада | 
| 
 |