| 
 | 
| 
 | ||
| 
 Iмправiзацыя 3-А-9 | ||
| Шыба. У шыбе - шкло, На якiм адбiваецца Лямпачак вобраз скажоны. Я насупраць сяджу, засмучоны Тым, што мяне там няма... А за гэтым падвойным шклом Цемра, з якой пад прамым вуглом Адпачыць ад яе глыбiнi Усплываюць да шкла матылi, Якiя так прагнуць святла. Не раўнуючы, кот валяр'янкi... 1999, жнiвень, 6, пятнiца, 20:33 | 
| 
 |