| 
  | 
||
 Iмправiзацыя 3-А-8  | ||
| 
 Неасцярожнасць белых лiнiй Не абмiнула па дарозе Асфальту чорнага спакой I нарадзiлася разметка... Бо час мiнуў для белых, пыльных, Ушчэнт пасохлых - не здалося - Над ператручанай вадой Лiлей... I зараз вельмi рэдка Ты ўспамiнаеш з настальгiяй Азёры восеньскай парой... Бо гэты час ужо не твой. 1999, лiпень, 29, чацвер, 0:36  | 
  |