| 
 | 
| 
 | ||
| "Асцярожна, дзверы зачыняюцца!" - За сваёй спiной з палёгкай чуеш. Ты паспеў, i ты цяпер кiруеш Да людзей, якiя пасмiхаюцца - Пасмiхаюцца таму, што не спазнiлiся. Задаволеныя тым, што ўсё ж паспелi. ...За бясконцы дзень усе стамiлiся. Хоць не ўсе, ды штосьцi зразумелi... "Асцярожна, дзверы зачыняюцца!" - Чуеш ты iзноў па-за спiною... Неба пацямнелаю сцяною Асядае... Людзi разбягаюцца. Разбягаюцца хутчэй за тараканаў Да вячэры i да тэлевiзараў... Зранку ўсе паўторацца калiзii - Зноў гукне зласлiва-нечакана Голас металёвага шамана: "Асцярожна, дзверы зачыняюцца!" Ты пасееш? Цi гукне зарана?... 1999, лiпень, 8, чацвер, 11:07 | 
| 
 |