| 
 | 
| 
 | ||
| 
 Iмправiзацыя 2-А-4 з наступнымi варыяцыямi | ||
| 2-А-4 Сыплюцца лiсткi календара - Хронiкi няздзейсненае мары... Дзесьцi на бясколерных абшарах Я збiраю рэчы - мне пара... 1999, травень, 20, чацвер, 23:39 2-А-4-А-2 Меч запомнiў словы ваяра Лёг маршрут на белы аркуш мапы Я ўстаю з прадаўленай канапы Да дзвярэй рыпучых - мне пара... 1999, лiпень 2-А-4-А-12 Сыплюцца лiсткi календара - Хронiкi няздзейсненае мары... Дзесьцi на бясколерных абшарах Меч запомнiў словы ваяра, Лёг маршрут на белы аркуш мапы Рыпнула пакрыўджана канапа У святле няпэўным лiхтара Я збiраю рэчы - мне пара Ў iншы свет - за сцены гэтай хаты... 2012, кастрычнiк, 31, серада, 13:49 | 
| 
 |