| 
  | 
||
| 
 Ахiнаўся горад чорным вэлюмам, Бо даўно зламаны парасон, I трашчалi ў п'янай цемры "гейгеры"... Ды не перарваць было наш сон. I ў блакiтных плямах тэлевiзараў Твар, што надакучыў, штосьцi плёў Пра заводы, што працуюць быццам бы, Пра ўраджаi з вымаклых палёў... "Не дадзiм надзеi нашым ворагам!" - Правадыр тупы ускiдваў нож. А над горадам, лянiва йшоў над горадам Радыёактыўны дождж... 1999, красавiк, 30, пятнiца  | 
  |