|
|
||
|
Раздарожжа... Каторы ўжо раз Пыльным крыжам тваiм распяты Я шкадую толькi, што час Не чакае - мiж пальцаў сцятых Ён пяском нябачным бруiць Незваротнасць iмклiвых iмгненняў Але мне без iх бегу не жыць I пад Сонцам не быць нават ценем... 1999, красавiк, 8, чацвер, 16:15 |
|