| 
 | 
| 
 | ||
| 
 Постмадэрнiсцкiя вывiхi | ||
| ...У халодным небе - пах свабоды, Адчувальны нават памiж хмараў. Пах свабоды, пах чароўнай мары... Брудныя турэмныя вароты... Зданi па-над катавай калодай... Снег - ён абыякавы i чысты, Як анёлы, што даўно не людзi, I здаецца - тут жыцця не будзе... А гарэлка тут вады празрысцей... Шэпча бабка цiха: "Езус Хрысце!"... Мы дамы даўно ўжо не будуем - Могiлкi растуць павольна ўшыркi. Вокны без святла зусiм як дзiркi... Штосьцi раяць нам - ды мы не чуем. "Хата-праца-крама" - шпацыруем... Кружыць павуцiнне карагоды... Толькi дораць над былым абшарам Нам нямыя зоркi кроплi мары... I лунае ў душах пах свабоды!... 1999, студзень, 14, чацвер, 6:10 | 
| 
 |