| 
 | 
| 
 | ||
| 
 Дзякуй Борхесу за iдэю | ||
| На палiцах Вавiлонскай бiблiятэкi Пылiцца, Нас чакае спрадвеку Кiмсьцi ў кнiгах, Поўных вар'яцтва лiтар, Забыты, Выпадкова нiбыта, Сэнс жыцця найгалоўны - Яго бессэнсоўнасць. Але за секунду Да скону Тысяча першай гадзiны Успыхвае думка: Гэты ж тэкст - Не адзiны... 1998, кастрычнiк, 31, субота, 0:33 | 
| 
 |