|
|
||
|
Я нiколi не быў на Грунвальдскiм полi. Не шаптаў мне легенды Наваградскi замак. Але ведаю я, як змагаўся за волю, За свой край i за веру той, каму я нашчадак. Я нiколi не бачыў Вострай брамы у Вiльнi I тамоў не гартаў слынных метрык Лiтоўскiх. Толькi лёсу я ўдзячны, што не ў iншай краiне Я iмя атрымаў i ўзышло маё сонца. 1998, кастрычнiк, 29, чацвер, 0:50 |
|