| 
  | 
||
| 
 Сёння ў небе амаль незаўважныя воблачкi Ветрык - дзьмуць цi не дзьмуць - выбiрае-вагаецца Птушкi ў небе высокiм - iмклiвыя кропачкi Дзень пацiху-памалу дахаты збiраецца Каляндарнае лета намацвае пальцамi Кнопкi нашых званкоў за дзвярыма рыпучымi Развiтаюцца сцежкi з пяскамi зыбучымi Будзе лета I твой талiсман адшукаецца 1998, травень, 28, чацвер, 19:45  | 
  |