| 
  | 
||
| 
 Не сумуй, Дождж таксама не вечны, Кали-небудзь адступяцца хмары. Сонца ўспомнiць пра нашы абшары, Крок наступны, магчыма, аблегчыць. Не сумуй, Хутка зноў будзе цёпла. Спеў птушыны вернецца ў неба I ўсё будзе, нарэшце, як трэба. Гэта значыць - усё будзе добра. Не сумуй, Зноў i зноў паўтараю I табе, i сабе, i астатнiм, Запiшы ў патаемны нататнiк: "Я - жыву. Бо надзею маю" 1998, травень, 18, панядзелак - 28, чацвер, 17:32  | 
  |