| 
 | 
| 
 | ||
| Сакавiк. Дзень 13-ты. Пятнiца. Цi вясна гэта? Снег густы Крые горад белаю палiцай Лепiць шапкi галовам пустым. Надыходу вясны запаволенасць. Сонца ў неба ўзышло бы ў нару. А на тварах - незадаволенасць: Снег - на дол, а цэны - ўгару. Ды нiчога ў дзень гэты не сталася. Нас паданнi пужалi дарма. Ну якая ў нас "чорная пятнiца" - Нават фарбы чорнай няма. Толькi снег белы з ранiцы сыплецца, Ружавеюць рэкламаў агнi... I блакiтныя спiны мiлiцыi - Напамiн пра крытычныя днi... 1998, сакавiк, 13, пятнiца | 
| 
 |