|
|
||
На вулiцы кладзецца мокры снег. Кладзецца моўчкi, ноччу - быццам злодзей. Спяшаецца паспець - пакуль у сне Застыла ўсё, як у часовай згодзе. Паўзе пусты тралейбус цераз ноч. Здаецца нават - за рулём нiкога. I на праспектах - лiхтароў апроч - Паснула ўсё, перамагла знямога. Цяплом дымiцца кубак - я не сплю. Узровень кавы цiха ападае. Усмешку ўспомнiў раптам я тваю... "У Мiнску - поўнач" - радыё сцвярджае... 1998, студзень, 21, серада, 1:37 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"