| 
  | 
||
 З "чыгуначна-зiмовай серыi" :)  | ||
| 
 Як страляны патрон Калыхае вагон Адпрацоўвае грошы чыгунка I пад шэрай смугой Электрычкi пустой Гонiць колы ў патрэбным кiрунку Праз няпэўны прасвет П'яны сыплецца снег Ён схаваць спадзяецца рэйкi Вецер сумна ўздыхне Снегу не зразумець Што ён першы закрые вейкi Заўтра зноў снегапад Свой паўторыць расклад I прыцiсне мароз з адлiгай Вокны свецяцца хат Месяц-аэрастат Адштурхоўвае хмары-вярыгi Дзень каторы запар Твой мне мроiцца твар За вакном у няўлоўнай завеi Дзесьцi там цёмны цар Сноў маiх гаспадар Там ягоны калодзеж бялее 1997, лiстапад, 26, серада, 15:59  | 
  |