| 
 | 
| 
 | ||
| 
 Усiм непадараваным кветкам... | ||
| Ты была адзiнаю ў свеце... Не прыйшла. I на парапеце Ён пакiнуў прыгожыя кветкi. Катастрофы душэўнай сведкi - Тры крывава-чырвоныя ружы, Ахiнутыя подыхам сцюжы. Аб няшчасцi яны крычалi, Толькi воклiчы нема гучалi, Не пачуў iх нiхто ў цэлым свеце... Прыгажосць iх разгледзеў вецер, Захацеў iх аблашчыць квецень. Але, iх раззлаваны маўчаннем, Ён развеяў iх разам з адчаем. Ад таго, што тут адбылося, Нават следу не засталося... 1997, лiстапад, 11-12 | 
| 
 |