| 
 | 
| 
 | ||
| Я на свой рахунак запiсаў Цэлы стос расчараваных душ Дзякуй, хоць нiхто не спрабаваў Мне задаць пытанне: "Дык чаму ж?" У мяне мiнулага няма - Толькi хлам, што варты забыцця. Ад напалму пачарнеў туман На мяжы быцця i небыцця. Я з палёгкай сустракаю ноч Як магчымасць правалiцца ў сон. Дасць усё ён, выхаду апроч - Апячатаў дзверы чыйсь праклён... 1997, лiстапад, 10, панядзелак | 
| 
 |