| 
  | 
||
 Рыфмаваная версiя гэтага верша: "Незапатрабаванае цяпло"  | ||
| 
 Ён стаяў на скрыжаваннi адзiн I глядзеў, як былыя сябры i знаёмцы Адыходзяць усё далей. I нават тая, якую кахаў, iшла сярод iх. Сэрца ўспыхнула на яго далонi, Але нiхто не азiрнуўся I яно згасла, Гэтае непатрэбнае нiкому святло. А калi холад адзiноты Патрушчыў апошнiя iлюзii, Ён памёр унутры сябе. Але нiхто гэтага не заўважыў. 1997, кастрычнiк (?)  | 
  |