| 
 | 
| 
 | ||
| Ноч атакуе як вораг Збiты згасае дзень Ноч ападае на горад З ценем злiваецца цень Чорная армiя цемры Не выбiрае дарог Подых бясшумнае хеўры Лiжа брудны парог Толькi агонь блакiтны Цiха на кухнi гудзе Быццам прывiд старажытны Дзе ж мы? Нiколi. Нiдзе. Кубкi з гарбатай стынуць На нябачным стале Лёгка турботы адрынуць Лiчачы зоркi на шкле Мы не iмкнемся нiкуды Бо прыйшлi з нiадкуль Ноч адмаўляе пакуты Сее нiрвану паўсюль Хто мы? Людзi цi зданi? I чаму мы не спiм? Хто нас заўтра падмане?.. Згасла полымя. Дым... 1997, кастрычнiк, 7, аўторак, 16:01 | 
| 
 |