| 
 | 
| 
 | ||
| Абгорнута сонца хмарамi, Абкладзена шэрай коўдраю... Са штату фiрмы "Надвор'е" Працуе адзiн толькi дождж. Плывуць парасоны над парамi, Тралейбусы з воем сноўдаюць I пырскi мiгцяць як сузор'i, З-пад колаў сiгаючы... Дождж. Такi, пра якi не марылi. Ты з сумам у шклянцы боўтаеш Халодную каву лыжачкай. Нiчога не зробiш - дождж... 1997, верасень, 23, аўторак, 12:58 | 
| 
 |