| 
 | 
| 
 | ||
| 
 | ||
| Вецер, вецер... толькi вецер Ажыўляе* краявiд. Хiлiць дрэвы, гонiць смецце, Крые хмарамi блакiт. Iншародныя будынкi Паглынула цiшыня. У вачах дамоў - iльдзiнкi, I нi следу, нi вагня. Вецер, вецер... толькi вецер Парушае спевам цiш. Нi душы у цэлым свеце, Толькi пыл дамоў памiж. Нават стук каваных** ботаў Немагчымы без людзей. Тут пануе Адзiнота - Разбуральнiца надзей. Вецер, вецер... толькi вецер Помнiць шлях за гарызонт. Дзесьцi там смяюцца дзецi... Хтосьцi бачыць гэты сон. 1997, лiпень, 20, нядзеля, 12:27 * у друкаванай версii "запаўняе" ** у друкаванай версii "салдацкiх" | 
| 
 |