|
|
||
За адбiтак згарэлае зоркi Забiваюць людзей па начах I ў паветры з водарам хлоркi Не адзiн ужо генiй зачах. I на бруку цэнтральных вулiц Засталася нязмытая кроў. Горад спiць, як разбураны вулей. толькi крокi чужых патрулёў Вывяраюць начное змярцвенне. вокны згаслыя сочаць за тым, Як пачвары ў шэрым адзеннi Сiнтэзуюць з Гiсторыi дым. Подых брудны пранiзвае мары, Нiшчыць iх жыццярадасны брэх. I з партрэтаў абрыдлыя твары Бласлаўляюць адэптаў на грэх... Толькi раптам забытая з'ява Быццам ток страсянула мяне. Як пароль - "Belarus über alles!" Фарбы чырвань на белай сцяне. 4-я (2-я захаваная) рэдакцыя 1997, лiпень, 12, субота, 23:00 1-я рэдакцыя запiсана 30.3.1997, 2-я - крыху пазней (тэксты не захаваныя) 3-я (1-я захаваная) - 11.4.1997, уяўляла сабой скарочаны варыянт 2-й, апошнiя 4 радкi (у 4-й рэдакцыi змененыя) выглядалi наступным чынам: Ды рэкламнага стэнду акраец Мы заўважылi раптам з табой. Як пароль - "Belarus über alles!" Надпiс спрэем на мове чужой... Версiя для друку (лiпень 1998), так бы мовiць, 5-я рэдакцыя, адрознiвалася ўжываннем тарашкевiцы, у сувязi з чым дадалося мяккiх знакаў, а рыфмапара ў 2-м i 4-м радках змянiлася на "начох - засох". |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"