|
|
||
Электарат такi свайго дабiўся, I шчасця мае поўныя штаны, Бо "бацька" i цяпер не разгубiўся, Зноў перамог, а разам з iм - яны, Уладары "запушчаных" заводаў, Iльгот, што адабралi - аддалi... Навошта, кажуць, тая нам свабода, Мы лепшы час за дротам правялi. Нас "бацька" просiць - людцы, пацярпiце - Мы пачакаем, гэтакай бяды! Яшчэ дзяды вучылi нас - цярпiце. Памром - унукi церпяць хай тады... I так жывуць - у бездань крок за крокам, А мо не трэба iм перашкаджаць? Яны ж "свядома" выбралi дарогу, У адваротным iх пераканаць Цi зможа хто? Калi? Якой цаною Скiруе iх да шляху з небыцця, Цi адарвецца Беларусь ад гною? Цi зробiць крок да людскага жыцця? Снежань'96 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"