| 
  | 
||
| 
 У кiшэнi глубокай З партманэ i ключамi Дрэмле пашпарт цярплiва I чакае, калi Я ў iм фота дабаўлю Цi змяняю на новы - Без сярпа ды кувалды... Толькi мне не далi Кнiжку з вокладкай сiняй, Дзе выява "Пагонi"... Каб я не ганарыўся, Што я з гэтай зямлi. А ўзамен - бы ў насмешку Абяцаюць мне "паспорт", Што дарма мне не трэба, А тым больш за рублi... лiстапад '96  | 
  |