| 
 | 
| 
 | ||
| Зранку мiлiцыi быццам пабольшала... Знаўцы вагаюцца - можа, да мiтынгу? Нешта тралейбусы знiклi - не поўзаюць. Радыё плешча бязглуздую крытыку, Вулкi застаўлены шчыльна "камазамi" Колеру хакi... Брэзентам схаваныя Робаты ў масках, з каменнымi тварамi Ўпарта чакаюць дазволу на "действия", Грозна раве бэтээраў працэсiя, Людзi спалохана крокi прыспешваюць, Кiёскi ў вiтрынах партрэты вывешваюць... Людзi! Не бойцеся i не хвалюйцеся, Вунь лiмузiн за бранёй калыхаецца, Твары хутчэй упрыгожце вы радасцю - То ж прэзiдэнт у народ выбiраецца... 15.11.96 г. | 
| 
 |