Аннотация: Из последнего. Жанр мне самой непонятен :)
Мне парою даводзiцца трымаць у далонях
Воблакi,
Што чарадою няздзейсненых марау ляцяць
Да сонейка.
Я, канешне, сумую парой, не бачачы неба
Над галавою.
Мне цяжка цяпер успамiнаць сустрэчы
З табою...
Я хацела змагацца, i мне дапамагала
Паветра.
Часам цяжка было зноуку крочыць насустрач
Ветру...
Я уздымаю руку, нiбыта прашу
Дапамогi -
Цiшыня мне у адказ, толькi вось камянi
Рэжуць ногi.
Я не стану чакаць, i прасiць, i на цуд
Спадзявацца.
Я ужо звыклася - марам не уласцiва
Збывацца.
Я не стану гукаць у пустым i халодным
Паветры.
Мне прасцей проста крочыць цiха
Насустрач ветру...