5. ДЗЕЦЯМ ХРЫСТОВЫМ
...Палымнее душа
Чысцiнёю, святлом i любоую.
Ззяе так,
Што балюча, няможна глядзець.
А праз ззянне -
Сцякае жывою крывёю сваёю.
Толькi гэтым жыве,
Мае моцы любiць i цярпець.
Праз стагоддзi пакуты Хрыстовай
Яна укрыжавана,
След цвiка i кап"я
Ёй нiколi не спынiць балець.
Не стыгматы, не цела -
А сэрца праудзiвага рану -
Не загоiць
Нi час, нi каханне, нi смерць.
Божа,
Дай жа душы гэтай
У яве i у сне быць з Табою,
Як ахвяру Сваю
На ахвярнiк нябачны прыймi,
Улячы яе раны -
Чыстым Целам i Кроую Тваёю.
На мытарствах
Зямных i нябёсных
Яе баранi.