Мае светлае каханне, як мне хочацца адчуць пяшчоту тваiх моцных рук, млець ад слодачы тваiх вусна?, кружыцца у вiру тваiх глыбокiх вачэй, пагладзiць кожны праменьчык-маршчынку на тваiм такiм родным твары.
Маё светлае каханне, як я рада i удзячна Богу, што ты ходзiш па той жа зямлi, дыхаеш тым жа паветрам, глядзiш у той жа блакiт неба. Дазволь мне быць для цябе глытком гаючай вады, выратавальным ценем у спякоту, цёплым сонейкам у непагоду. Легкi ветрык нiбы выпусцi? мяне з абдымка?, каб абняць цябе любы. Дожджык нiбы нацягну? струны памiж мной i табой.
Вярнi мне радасць жыцця! Падары мне зоркi ?начы, роснасць тра?, спевы птушак i звон ручайка. Адзiн твой позiрк, пяшчотнае слова - i сусвет заiскрыцца ?сiмi краскамi...
Мае светлае каханне, мне ад цябе нiчога не трэба, ты толькi не пакiнь мяне.