АБАКАНОВIЧ Iгнат Мiкалаевiч* [1900, в. Лекершчына Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - 20.3.1925, Масква, НКВД], навучэнец. Падчас арышту студэнт Ленiнградскага дзяржаўнага ун-та. Арыштаваны 19.8.1924. Асуѓджаны 2.3.1925 паводле пастановы калегii АДПУ СССР за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 30.11.1993.
АБАЛЯЕЎ Канстанцiн Васiлевiч* [1902, ст. Славяны Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi (?) р-н - 10.2.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец, парѓтыйны дзеяч. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1930-я г. першы сакратар Саратаўскага абкама ВКП(б). Арыштаваны 11.11.1937. Асуджаны 8.1.1938 'тройкай' НКВД за 'ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 30.6.1956.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
АБIХТ Генрык Тэадоравiч [1835 цi 1836, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 31.5.(12.6)1863, Варшава], удзельѓнiк нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусi, Польшчы i Лiтве. У 1852 скончыў Вiленскую гiмназiю. Працаваў у паштовых установах Пецярбурга i Вiльнi, удзельнiчаў у рэвалюцыйных гуртках. Каб пазбегнуць арышту царскiмi ўладамi, якiя падазравалi яго ў прыналежнасцi да тайнай рэвалюцыйнай арганiзацыi, эмiграваў у Лондан (1857). Супрацоўнiчаў з польскiмi рэвалюцыянерамi-эмiгрантамi, з газ. 'Колокол', выдаўцы якой А.Герцэн i М.Агароў падтрымлiвалi нацыянальна-вызваленчы рух, выступалi за нацыянальнае самавызначэнне беларусаў. Садзейнiчаў умацаванню сувязей газеты з Беларуссю i Лiтвой. Вясной 1861 пераехаў у Парыж, дзе знаходзiўся да студз. 1862. З канца сак. нелегальна жыў у Варшаве, прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1863. Быў прыхiльнiкам 'чырвоных', агентам Цэнтральнага нацыянальнага камiтэта. Вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Варшаве i правiнцыi, збiраў грошы i зброю для паўстанцаў. У лiст. 1862 арыштаваны царскiмi ўладамi i зняволены ў Брэсцкую крэпасць. На следстве трымаўся мужна i не выдаў удзельнiкаў падрыхтоўкi паўстання. Павешаны ў Варшаўскай цытадэлi. На ягоную смерць адгукнуўся А.Герцэн артыкулам 'Подлыя!'.
Лiт.: Герцен А.И. Собр. соч. М., 1959. Т. 17; Клевенский М. Герцен-издатель и его сотрудники // Литературное наследство. М., 1941. Т. 41-42; Кiсялёў Г. Вязень Брэсцкай крэпасцi // Кiсялёў Г. Героi i музы. Мн., 1982; Brock P. Z dziejów wielkiej emigracji w Anglii. Warszawa, 1958. PSB. T. 1. S. 5-6; ЭГБ, т. 1.
АБРАМАЎ Хаiм Вiктаравiч* [1895, Мiнск - 10.1.1938, Мiнск, НКВД], педагог, навуковец. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дэкан аднаго з ф-таў Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 3.12.1937 у Мiнску па адрасе2: вул. Камунiстычная, д. 8, кв. 9. Асуджаны 'тройкай' НКВД СССР 3.1.1938 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 3.8.1959. Асабовая справа А. ? 14492-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АБРАМОВIЧ Станiслаў Iгнатавiч3 [1884, мяст. Мена Чарнiгаўскай губ., цяпер райцэнтр Чарнiгаўскай вобл., Украiна - ?], службовец. З бел. сям'i4. Падчас арышту старшы бухгалтар Омскай чыгункi. Арыштаваны 26.11.1930 у Омску. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 14.12.1931 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Омскага абл. суда 3.8.1959.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
АБРАМОВIЧ Сяргей Iванавiч* [1893, станiца Сiнельнiкава Екацярынаслаўскай губ., цяпер райцэнтр Днепрапятроўскай вобл., Украiна - 15.9.1938, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту камбрыг, часова выконваў абавязкi начальнiка штаба i начальнiка 3-га аддзела Заходнесiбiрскай акругi войск НКВД. Арыштаваны 14.4.1938 у Маскве па адрасе: вул. Пакроўка, д. 20/1, кв. 20. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 14.3.1956.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
Кр. геагр.: СЭС.
АБРАМОВIЧ Эмiль Абрамавiч [лiп. 1864, Гродна - 4.4.1922, Саратаў], рэвалюцыйны дзеяч. З сям'i зубнога ўрача. У 1882 скончыў Гродзенскую гiмназiю. Вучыўся на медыцынскiх ф-тах Парыжскага i Дэрпцкага ун-таў (1882-88). У гэты ж час пазнаёмiўся з творамi К.Маркса i Ф.Энгельса, з выданнямi групы 'Освобождение труда', пачаў актыўна прапагандаваць iх вучэнне. У 1884 у Мiнску, куды пераехалi на сталае пражыванне яго бацькi, стварыў сацыял-дэмакратычны гурток друкарскiх рабочых. У 1886-87 прапагандаваў марксiсцкiя iдэi таксама i ў Вiльнi. У лют. 1889 пераехаў у Кiеў, дзе стварыў адзiн з першых сацыял-дэмакратычных гурткоў, але летам таго ж года быў арыштаваны. Зняволенне адбываў у турмах Кiева i Пецярбурга. У 1892 сасланы на 4 гады ў Сiбiр. Працаваў лекарам у Краснаярскай турме i Алёкмiнску Якуцкай вобл. У 1896 вярнуўся ў Мiнск. Неўзабаве запрошаны працаваць на Ленскiя прыiскi, дзе да 1904 займаўся медыцынскiм абслугоўваннем рабочых. У час рэвалюцыi 1905-07 жыў у Саратаве, актыўна суѓпрацоўнiчаў з мясцовай сацыял-дэмакратычнай арганiзацыяй. У сувязi з расстрэлам рабочых на Ленскiх прыiсках напiсаў выкрывальны артыкул 'Ахвярам золата' для газ. 'Невѓская звезда', за што быў сасланы ў Табольскую губ. У час 1-й сусветнай вайны служыў лекарам у царскай армii. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 працаваў у бальнiцы ў Саратаве.
Лiт.: Памяти Э.А.Абрамовича // Каторга и ссылка. 1928. ? 3. С. 131-141; Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. М., 1931. Т. 5. Вып. 1. С. 5-6; ЭГБ, т. 1.
АБРАМЧУК Макар Паўлавiч [вер. 1898, в. Дзмiтравiчы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - 2.11.1938, Барнаул, НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч. З сям'i настаўѓнiка. З пачаткам 1-й сусветнай вайны быў разам з бацькамi ў бежанстве. У 1916 прызваны ў армiю, удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917 настаўнiчаў у Самарскай губ. З 1921 жыў у Мiнску, быў загадчыкам павятовага, затым акруговага аддзелаў народнай асветы, нам. старшынi павятовага выканкама, загадчыкам аддзела агiтацыi i прапаганды павятовага камiтэта КП(б)Б. У 1925-26 член калегii наркамата асветы БССР. У 1925 абраны сакратаром Магiлёўскага акружкама КП(б)Б. З лiп. 1926 да вер. 1928 загадчык агiтпрапа, сакратар i член Бюро ЦК КП(б) Беларусi. У 1926-29 член ЦВК БССР. У 1928 адклiканы ў распараджэнне ЦК ВКП(б) i накiраваны на вучобу ў Iнстытут чырвонай прафесуры. Затым працаваў сакратаром Локцеўскага райкама ВКП(б) у Алтайскiм краi. У сак. 1938 арыштаваны НКВД Алтайѓскага краю як 'удзельнiк праватрацкiсцкай тэрарыстычнай арганiзацыi'. 2.11.1938 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.9.1957.
Лiт.: Мiхнюк У.М. Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996. С. 126; ЭГБ, т. 1.
АБУГАЎ Мiхаiл Захаравiч* [1901, Стары Быхаў Магiлёўскай губ., цяпер Быхаў, райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 27.7.1941, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту лектар Растокiнскага райкама ВКП(б) Масквы. Арыштаваны 13.3.1941 у Маскве па адрасе: Астроўскi зав., д. 14, кв. 5. Асуджаны 8.7.1941 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'ўдзел у контрѓрэвалюцыйнай, тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 8.12.1956.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
Кр. геагр.: ЭГБ, т. 2, с. 146.
АБЯЗЬЯНIН Павел Сцяпанавiч* [1899, в. Зайѓмiшча Горацкага (?) пав. Магiлёўскай губ., цяпер Дубpовенскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. вучоны сакратар Водна-мелiяpацыйнага камiтэта наpкамата земляробства БССР. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 30.12.1932 у Мiнску па адрасе: вул. Слонiмская, д. 28, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 8.5.1933 як 'член контррэвалюцыйнай дыверсiйна-шпiёнскай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Асабовая справа А. ? 11070-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АВЕРБУХ Уладзiмiр Барысавiч* (Абузям-Хейдэр-Данiэль) [1889, мяст. Беразiно Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 27.7.1941, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З сям'i служачага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у яўрэйскую партыю Паалей Цыён; быў сакратаром Камунiстычнай партыi Палесцiны, нам. старшынi краявога савета прафсаюзаў Паўночна-Каўказскага краю. Арыштаваны 8.6.1936 у Пяцiгорску. Асуджаны 1.11.1936 'тройкай' НКВД за 'шпiянаж' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. У крас. 1939 этапаваны ў Маскву. 6.7.1941 асобай нарадай пры НКВД СССР асуѓджаны за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 28.5.1957.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
АВЕРЫН Мiхаiл Iгнатавiч* [1891, в. Пачапаў (Пачапава) Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 8.5.1943, ГУЛАГ], дзяржаўны дзеяч БССР. З сялянскай сям'i. У крас. 1933 прызначаны нам. наркама Рабоча-сялянскай iнспекцыi БССР. Затым рашэннем сакратарыята ЦК КП(б)Б 'у мэтах умацавання кiраўнiцтва Вiцебскай кантрольнай камiсii рэкамендаваны яе старшынёй'. У 1934-35 старшыня Вiцебскага гарадскога савета. З 1936 начальнiк цэха Беларускай раённай электрастанцыi, затым дырэктар Полацкага цагельнага завода. 2.9.1936 пастановай Аршанскага райкама КП(б)Б выключаны з партыi як 'трацкiст', 'падазроны ў службе ў белай армii' i 'агент польскай разведкi'. У лют. 1937 вывеѓдзены са складу ЦВК БССР. Па апеляцыi А. бюро ЦК КП(б)Б у крас. 1937 адмянiла рашэнне Аршанскага РК КП(б)Б, бо факты, што сталi падставай для гэтага, не пацвердзiѓлiся. Аднак А. гэта не выратавала. 6.12.1937 ён быў арыштаваны i 28.9.1938 'тройкай' НКВД асуѓджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Новасiбiрскай вобл. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
АГЕЕЎ Васiль Iванавiч* [1900, мяст. Бялынiчы Магiлёўскага пав., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?, Казахстан, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк руднiка ў Рыдэры Усходне-Казахстанскай вобл. Арыштаваны 2.2.1937. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 3.10.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 17.10.1957.
Кр.: Книга Скорби.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
АГЕЕЎ Ян Пятровiч* [1904, ? - ?], службовец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар абл. доследнай станцыi. Арыштаваны 16.9.1937 НКВД Куйбышаўскай вобл. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў антысавецкай шкоднiцкай арганiзацыi'. 15.9.1939 справа А. была спынена, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Белая книга.
АГЕЙКА Мiхаiл Уладзiмiравiч [н. 1928, в. Весялова Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.], удзельнiк бел. патрыятычнага падполля. З бел. сялянскай сям'i. Вучыўся ў Навагрудскай настаўнiцкай семiнарыi. У 1945 скончыў Навагрудскае педагагiчнае вучылiшча, паступiў у Баранавiцкi настаўнiцкi iнстытут. З 1946 удзельнiк бел. патрыятычнага падполля пры Баѓранавiцкiм настаўнiцкiм iнстытуце, што ўваходзiла ў склад канспiратыўнай арганiзацыi 'Чайка'; быў дарадцам Цэнтра арганiзацыi 'Беларускi вызваленчы рух'. Арыштаваны органамi МДБ 10.6.1947. Асуджаны ў Баранавiчах трыбуналам (16-18.10.1947) як 'член антысавецкай арганiзацыi' да 10 (паводле iншых звестак да 8) гадоў зняволення i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў спачатку ў Баранавiцкай турме, потым у Мiнеральным канцлагеры МДБ Комi АССР (Iнта), дзе працаваў у вугальных шахтах. Вызвалены 'па залiках працы' ўмоўна-датэрмiнова 18.11.1954, але без права выезду. Канчаткова вызвалены 20.4.1956. Скончыў (завочна) Варкуцiнскi горны тэхнiкум (1963). У Беларусь вярнуўся ў 1978. У тым жа годзе выйшаў на пенсiю. Жыве ў Салiгорску. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 19.12.1975. Асабовая справа А. ? 6816-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
АГРЭСТ Якаў Майсеевiч* [1892, Магiлёў - 5.11.1936, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту кiраўнiк групы Усесаюзнага аб'яднання 'Саюзпрамэкспарт'. Арыштаваны 5.7.1936 у Маскве па адрасе: вул. Арбат, д. 35, кв. 29. Асуджаны 5.11.1936 'тройкай' НКВД да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.5.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
АДАМАЙЦIС Iосiф Адамавiч [лiст. 1896, в. Юасѓцiнiнкай Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Лiтва - 8.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. З сялянскай сям'i. З 1913 працаваў у кааператыўных арганiзацыях. У час Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917 член Васкрасенскага рэўваенсавета Каломенскага пав. У жн. 1918 накiраваны на падпольную работу ў акупаваную кайзераўскiмi войскамi Лiтву. Працаваў у ЦК Кампартыi Лiтвы, Вiленскiм гаркаме партыi, узначальваў партызанскi атрад у Ракiшках, што вёў барацьбу з нямецкiмi i польскiмi захопнiкамi. Са студз. 1919 надзвычайны камiсар харчавання ў Ковенскай губ. З вер. 1919 да сярэдзiны мая 1920 член калегii Смаленскага губернскага харчовага камiтэта. Са жн. 1920 да сак. 1924 наркам харчавання БССР, затым упаўнаважаны наркамата знешняга гандлю СССР па Беларускай ССР, дырэктар Дзяржаўнай iмпартна-экспартнай гандлёвай канторы Беларусi. У лiп. 1924 прызначаны старшынёй Вiцебскага акружнога выканаўчага камiтэта Савета рабочых, сялянскiх i чырвонаармейскiх дэпутатаў. 5.5.1926 прызначаны наркамам знешняга i ўнутранага гандлю БССР. З'яўляўся членам ЦВК БССР. Са снеж. 1928 працаваў на адказных пасадах у Маскве. Падчас арышту старшы iнжынер Усесаюзнага навукова-даследчага iнстытута халадзiльнай прамысловасцi. Арыштаваны НКВД СССР 5.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Наваслабодская, д. 62, кв. 364. Асуджаны ваеннай калегiяй вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 16.2.1956.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
Кр. геагр.: БелСЭ, т. 1. с. 90.
Лiт.: Бусько Н. Актуально и поныне // Чалавек i эканомiка. 1996. ? 3. С. 43-44.
АДАМЕНКА Фама Iванавiч* [1882, Вiцебск - 22.7.1944, Спаск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчык ганчарнай вытворчасцi саматужнай арцелi 'Волжскi гарняк'. Арыштаваны 26.5.1944 у в. Сюкеева Камска-Усцьiнскага р-на. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай агiтацыi i прапагандзе'. Загiнуў у турме Спаска Кемераўскай вобл. Рэабiлiтаваны 3.11.1998.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
АДАМОВIЧ Алесь [н. 1930, Пастаўскi пав. Вiленскага ваяв., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл.], удзельѓнiк бел. антысавецкага маладзёжнага руху. У 1944 паѓступiў у педагагiчнае вучылiшча, што адкрылася ў вер. таго года ў Паставах. З восенi 1945 адзiн з iнiцыятараў згуртавання нацыянальна свядомых навучэнцаў у падпольную арганiзацыю 'За Беларусь', сакратар арганiзацыi. Вясной 1946 пастаўская група аб'ядналася з глыбоцкай арганiзацыяй 'Саюз беларускiх патрыётаў' (СБП). Пасля выкрыцця СБП арыштаваны органамi МДБ (лют. 1947). На судовым працэсе ў Мiнску (16-20.6.1947) асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны быў, верагодна5, у Багаслаўскi канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. (каля Чырвонатурыйска). Падчас зняволення спрабаваў уцячы. А.Фурс прыгадваў: 'Алесь падшукаў сабе супольѓнiка, маладога, такога ж зуха-хлопца, як сам. Будучы на працы за зонай, яны падлавiлi-такi момант, перапаўзлi забараняльную паласу... Але праз колькi дзён абодваiх прывезлi на вахту, збiтых да паўсмерцi. Далёка яны не адышлi, папалiся. Дзiва што: ва ўсе бакi непраходная тайга, лагеры, вайсковыя заставы. Ды i мясцовае насельнiцтва было зацiкаўленае высачыць i злавiць збеглых зэкаў - за кожную галаву тады плацiлi мукой, цукрам i iншымi дэфiцытнымi прадуктамi'. Пасля няўдалых уцёкаў пераведзены ў штрафны лагпункт. Вызвалены падчас 'хрушчоўскай адлiгi' ў 1956. У часы дэмакратызацыi выступаў у друку з успамiнамi пра бел. пасляваенны маладзёжны антысавецкi рух.
Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997.
АДАМОВIЧ Аляксандр Фамiч [студз. 1900, в. Васюлькi Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мяѓдзельскi р-н Мiнскай вобл. - 15.9.1937, Карэльская АССР, НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч БССР. З сялянскай сям'i, скончыў пачатковае вучылiшча ў Радашковiчах. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Екацярынаслаўскай губ. У 1916 вярнуўся на Радзiму. Працаваў на будаўнiцтве чыгункi. У снеж. 1916 пераведзены ў Адэсу (упраўленне дарожных работ Бесарабскага р-на). З канца 1917 член нацыянальна-культурнай арганiзацыi 'Беларускi гай'. У 1918 уступiў у БСГ. З 1919 член ВКП(б). Працаваў у Адэсе пры Беларускiм клубе i ў бел. секцыi губернскага аддзела народнай асветы. У час акупацыi Адэсы белагвардзейцамi i замежнымi iнтэрвентамi на нелегальным становiшчы. Пасля накiраваны ЦК РКП(б) у Смаленск. З 1920 сакратар Дзiсенскага павятовага камiтэта РКП(б). У 1921 працаваў у Бабруйскiм павятовым аддзеле народнай асветы, затым iнструктарам i загадчыкам аддзела Бабруйскага павятовага камiтэта КП(б)Б. У снеж. 1921 па партыйнай мабiлiзацыi накiраваны ў армiю. Са жн. 1924 сакратар Калiнiнскага акружкама Кампартыi Беларусi (Клiмавiчы). З вер. 1925 сакратар Полацкага акруговага камiтэта партыi, затым загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Б, рэдактар газ. 'Беларуская вёска'. У лiп. 1928 - вер. 1929 нам. наркама земляробства БССР. У сувязi з разгортваннем барацьбы з так званым нацыянал-дэмаѓкратызмам зняты з работы i выключаны з КП(б)Б 'за iдэалагiчную няўстойлiвасць, скрыўленне класавай лiнii ў палiтыцы наркамзема, за бюракратызм i адрыў ад партыйнай ячэйкi, за прымiрэнчыя адносiны да контррэвалюцыйных вылазак нацыянал-дэмакратызма'. Неўзабаве адноўлены ў партыi i накiраваны на перавыхаванне на нiзавую работу тэрмiнам на два гады - працаваў тэхнiчным рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 19.7.1930 у Мiнску па адрасе: вул. Новасерпухаўская, д. 11, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 18.3.1931 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў спачатку ў Салавецкiм, затым у Беламорска-Балтыйскiм канцлагерах НКВД Карэла-Фiнскай АССР. 24.3.1935, калi знаходзiўѓся ў Беламорска-Балтыйскiм канцлагеры, узяты пад варту i 11.7.1935 асуджаны Ленiнградскiм абл. судом да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. 9.9.1937 'тройкай' НКВД Карэльскай АССР прыгавораны за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны каля ст. Сягежа. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 14.6.1988. Асабовая справа А. ? 20950-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
Лiт.: Фалей Е. 'Еще в более острой форме' // Вечерний Минск. 1993. 17 дек.; Мiхнюк У.М. Арыштаваць у высылцы: дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996. С. 112; Яго ж. Вязень сумлення // Полымя. 1996. ? 2. С. 262; ЭГБ, т. 1.
АДАМОВIЧ Вiктар Тэафiлавiч* [1922, фальв. Мiлюнцы Браслаўскага пав. Вiленскага ваяв., цяперашняе месцазнаходжанне не выяўлена - 14.7.1941, Масква, 'Камунарка', НКВД], музыкант. З сялянскай сям'i. Арыштаваны 16.12.1940. Асуѓджаны 24.6.1941 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 8.6.1995.
АДАМОВIЧ Вячаслаў Вячаслававiч [першая пал. 1890-х г. ?, Ашмяны Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., паводле iншых звестак - Коўна, Лiтва - пасля 1939, ?], бел. палiт. i вайсковы дзеяч, драматург, журналiст. Вучыўся ў Ковенскай гiмназii, Мiнскай духоўнай семiнарыi, з навучэнцаў якой стварыў у 1917 бел. гурток. Сябра Беларускай вайсковай камiсii ў 1919-20, афiцэр яе мiнскага рэзерва. Арганiзатар бел. антыбальшавiцкiх партызанскiх аддзелаў, стваральнiк i кiраўнiк Беларускай сялянскай партыi 'Зялёны дуб' (падпольны i творчы псеўданiм 'Дзяргач'). Удзельнiк Палескага антыбальшавiцкага пахода генерала С.Булак-Балаховiча ў канцы 1920. Арганiзатар антыбальшавiцкага партызанскага руху на Палессi. У другой палове 1920-х - пачатку 1930-х г. супрацоўѓнiчаў з расiйскай эмiграцыйнай манархiчнай арганiзацыяй 'Братство русской правды', якая вяла барацьбу супраць савецкай улады. На пачатку 2-й сусветнай вайны жыў у Гданьску, служыў псаломшчыкам у праваѓслаўнай царкве. Хутчэй за ўсё, у канцы 1930-х - пачатку 1940-х г. арыштаваны органамi савецкай дзяржбяспекi. Далейшы лёс невядомы.
Тв.: Дзяргач. Тыпы Палесся: Абразкi i легенды. Вiльня, 1924.
Лiт.: Стужынская Н. Беларусь мяцежная. З гiсторыi антысавецкага ўзброенага супрацiву. 20-ыя гады ХХ стагоддзя. Вiльня, 2000.
АДАМОВIЧ Захар Iванавiч* [1905, в. Бязводна Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл. - 9.11.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту дарожны майстар Надзеждзiнскага металургiчѓнага завода. Арыштаваны 1.10.1937 у Надзеждзiнску Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 26.10.1937 да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
АДАМОВIЧ Рыгор Уладзiмiравiч* [1902, в. Прорвы Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер хутар у Мёрскiм р-не Вiцебскай вобл. - 30.10.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1925 уступiў у ВКП(б). Да мая 1937 член Ленiнградѓскага абл. суда. Арыштаваны ў Ленiнградзе па адрасе: вул. Пестэля, д. 9, кв. 9а. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'контррэвалюцыйную, антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
АДАМУШКА Iван Дарафеевiч* [1902, в. Вялiкi Сервеч Вiлейскага пав., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 15.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту загадчык планавага аддзела мальтозна-патачнага завода. Арыштаваны 1.12.1929 у Казанi. Асуджаны за 'контррэвалюцыйную дзейнасць i антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ у Салавецкiм канцлагеры НКВД Карэла-Фiнскай АССР. 25.3.1931 паводле паѓстановы калегii АДПУ справа спынена. Зноў арыштаваны 9.4.1937. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1937 да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 24.12.1957.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
АДАРЫЧ Аляксандр Пятровiч* [1908, в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. (паводле iншых звестак в. Галдовiчы Слуцкага пав.) - 9.11.1937, Томск, НКВД], селянiн-аднаасобнiк, брат Вячаслава i Яўгена Адарычаў. З бел. сялянскай сям'i. Арыштаваны 8.6.1932 за нелегальны пераход мяжы. Асуджаны 23.10.1932 асобай нарадай пры НКВД БССР да 3 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Заходне-Сiбiрскiм краi. Зноў арыштаваны 7.8.1937 у Багаслаўскiм сельсавеце Асiнаўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 26.10.1937 як 'член контрѓрэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 21.12.1960, пракуратурай Мiнскай вобл. 22.10.1991. Асабовая справа А. ? 31861-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
АДАРЫЧ Вячаслаў Пятровiч* [1908 (паводле iншых звестак 1912), в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - 9.11.1937, Томск, НКВД], службовец, брат Аляксандра i Яўгена Адарычаў. З бел. сялянскай сям'i. Арыштаваны 8.6.1932 за нелегальны пераход мяжы. Асуджаны 23.10.1932 асобай нарадай пры НКВД БССР да 3 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Заходне-Сiбiрскiм краi. Пасля вызвалення працаваў iнструктарам дзiцячага дома. Зноў арыштаваны 8.8.1937 у Ворана-Пашанскiм сельсавеце Асiнаўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 26.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 21.12.1960, пракуратурай Мiнскай вобл. 22.10.1991. Асабовая справа А. ? 31861-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
АДАРЫЧ Яўген Пятровiч* [1905, в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - ?], медык, брат Аляксандра Адарыча i Вячаѓслава Адарыча. З бел. сялянскай сям'i. У 1925-27 сябра БСРГ i КСМЗБ. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Падчас арышту ўрач раённай бальнiцы ў Брагiне (цяпер райцэнтр Гомельскай вобл.). Арыштаваны 8.9.1933. Асуджаны 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны, хутчэй за ўсё, у Варкута-Пячорскi, затым Iнцiнскi канцлагеры Архангельскай вобл. Вызвалены 12.10.1943. Зноў арыштаваны i 6.1.1951 за 'ўдзел у антысавецкай групоўцы' асуѓджаны да 10 гадоў пазбаўлення волi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 10182-с (спынена пастановай КДБ БССР 16.8.1956) захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АДАШКЕВIЧ Аляксандр Аляксандравiч* [1889, тэрыторыя цяперашняй Польшчы або Зах. Беларусi - 17.5.1938, Башкiрская АССР, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк 9-й дыстанцыi пуцi ст. Уфа. Арыштаваны 6.11.1937. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 10.8.1957.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
АДЗЯРЫХА Герасiм Прохаравiч [1897, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 8.7.1920, ?], удзельнiк падпольнай барацьбы супраць польскiх акупацыйных уладаў (1920). З 1915 служыў у царскай армii, удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне. Пасля Кастрычнiцкага перавароту дэмабiлiзаваўся, вярнуўся ў Бабруйск. Быў старшынёй прафсаюзнага камiтэта Бабруйскага маслабойнага завода. У час польска-савецкай вайны 1919-1920 арганiзаваў камунiстычную ячэйку, удзельнiчаў у падпольнай барацьбе супраць акупацыйнага рэжыму. У лiп. арыштаваны легiянерамi i пасля катаванняў расстраляны. Яго iмем названы вулiца i завод у Бабруйску.
Лiт.: Памятник борцам, погибшим за освобождение Белоруссии. Мн., 1925; ЭГБ, т. 1.
АДЗЯРЫХА Цiмафей Якаўлевiч (Якубавiч)* [25.2.1895, в. Белiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], педагог, брат Мiхася Адзярыхi. З сялянскай сям'i. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылiшча, вучыўся ў Мiнскай духоўнай семiнарыi (да 1914), настаўнiчаў. У 1915 прызваны ў царѓскую армiю, ваяваў на Паўдн.-Усх. фронце, быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпiталi ў Маскве, дзе яго застала Лютаўская рэвалюцыя 1917. Прызнаны непрыгодным да службы ў армii i накiраваны на Шосткiнскi парахавы завод Чарнiгаўскай губ. У 1918 пакiнуў прадпрыемства, працаваў настаўнiкам у Слуцку. У 1924 паступiў у БДУ. У 1927 разам з iншымi студэнтамi i са сваiмi братам Мiхаiлам i сястрой Ганнай арыштаваны як 'член антысавецкага гуртка' i асуджаны да 3 гадоў ссылкi. З 1930 стыльрэдактар Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Зноў арыштаваны 28.3.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Абвiнавачваўся ў тым, што 'ведаў аб iснаваннi контррэвалюцыйнай арганiзацыi, аказваў ёй садзейнiчанне ў зборы i пасылцы грошай ссыльным нацдэмам'. Разам з А.Бурдзейкам, Я.Бядрыцкiм, В.Валогам, А.Дарашэвiчам, Д.Дынькам, П.Жаўрыдам, У.Жылкам, П.Каравайчыкам, М.Каспяровiчам, П.Кацярынiчам, Я.Кiпелям, Л.Курыловiчам, А.Мiцкевiчам, У.Мурашкам, I.Пашковiчам, Я.Пушчам, Р.Пяцэвiчам, Ч.Роѓдзевiчам, А.Сакам, Ю.Саленiковiчам, I.Сасiновiчам, I.Траськам, Я.Трафiмавым, С.Хурсiкам, I.Юрашкевiчам i iнш. асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.4.1931 да 5 гадоў пазбаўлення волi. Высланы ў Чалябiнскую вобл. Вызвалены 28.8.1935. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа А. i iнш. ? 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
АДУЦКЕВIЧ Станiслаў Адольфавiч* [1909, пас. Пушча Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту эканамiст трэста 'Татпрамсвет'. Арыштаваны 17.3.1938 у Казанi. Асуджаны асобай нарадай НКВД СССР 24.6.1938 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 20.12.1955.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
АЖГIРЭВIЧ Пётр Васiлевiч* [1905, в. Лукянец (?) Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пiнскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнiк планавага аддзела (?). Арыштаваны 21.1.1938 у Алма-Аце. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.11.1938 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Месца i дата смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны з-за адсутнасцi складу злачынства 25.6.1957.
Кр.: Книга Скорби.
АЖЭШКА (АРЭШКА) Фларыян Фелiксавiч [1833, Кобрынскi пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. - 1905, Томск], удзельнiк паўстання 1863-64 у Беларусi. У 1861 скончыў Медыка-хiрургiчную акадэмiю ў Пецярбургу. Займаўся лекарскай практыкай на Кобрыншчыне. У маёнтку Людвiнова (цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл.) узначалiў групу дэмакратычна настроенай моладзi, сярод якой была Элiза Ажэшка, жонка яго брата. Разам з ёю арганiзаваў школу для сялянскiх дзяцей. У час падрыхтоўкi паўстання 1863-64 уваходзiў у Кобрынскую арганiзацыю паўстанцаў, збiраў для iх зброю i боепрыпасы, якiя захоўваў у маёнтку Оўзiчы (цяпер вёска Iванаўскага р-на Брэсцкай вобл.), што належаў яго брату Бранiславу. У сак. 1863 палiцыя выявiла гэты склад, а таксама нелегальную перапiску. Пасля А. знаходзiўся пад наглядам палiцыi. У крас. 1863 уступiў у атрад Р.Траўгута. Удзельнiчаў у баях з царскiмi войскамi ў Кобрынскiм, Пружанскiм i Пiнскiм паветах. Калi атрад быў разгромлены, рабiў спробы яго аднавiць. У пачатку лiп. 1863 арыштаваны ў Пружанскiм пав. ў час агiтацыi добраахвотнiкаў у паўстанцкi атрад. Ваенна-палявым судом 2.1.1864 прыгавораны да ссылкi ў Сiбiр, якую адбываў у Томску. У 1872 атрымаў права на дзяржаўную службу. Больш за 20 гадоў працаваў лекарам у Томскай турме. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасцi мясцовага таварыства ўрачоў. У апошнiя гады жыцця быў лекарам духоўнай семiнарыi. Памёр у Томску, пахаваны на гарадскiх могiлках.
Лiт.: Zembrzuski L. Złota księga korpusu sanitarnego Polskiego, 1797-1918. Warszawa, 1927; Мендрина Г.И. Медицинская деятельность политических ссыльных в Сибири. Томск, 1962. С. 21-22; Гапава В.I. Элiза Ажэшка: Жыццё i творчасць. Мн., 1969; ЭГБ, т. 1.
АЗАРАЎ Аляксандр Iванавiч* [1895, в. Машавое Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 3.7.1937, Масква, НКВД], вайсковец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Апошняе месца работы - нам. начальнiка 5-га аддзела Упраўлення матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння ваенна-паветраных сiл Чырвонай армii, iнтэндант 2 рангу. Арыштаваны 14.2.1937 у Маскве па адрасе: Пакроўска-Стрэшнева, вул. Шчукiнская (Ваенны гарадок). Асуджаны 3.7.1937 'тройкай' НКВД за 'шкоднiцтва' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 11.8.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
АЙЗЕНБЕРГ Вольф Шаломавiч* [1889, Наваѓгрудак Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. - 24.10.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. У 1920 устуѓпiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - загадчык бiблiятэкi Дома санiтарнай культуры Ленiнградскага гарадѓскога камiтэта па ахове здароўя. Арыштаваны 17.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Някрасава, д. 60, кв. 56. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны 18.10.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
АЙЗЕНСОН Iзраiль Маркавiч* [снеж. 1896, Вiцебск - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], гаспадарчы дзеяч БССР. З беднай яўрэйскай сям'i. Атрымаў пачатковую адукацыю. Падлеткам працаваў на лямцавай фабрыцы. У час 1-й сусветнай вайны служыў у царскай армii, у грамадзянскую вайну - у Чырвонай армii. Уступiў у ВКП(б). З 1921 супрацоўнiк надзвычайнай камiсii. Са студз. 1923 у фiнансавых органах Полацкага павятовага выканаўчага камiтэта, затым Магiлёўѓскага акружнога выканкама. У 1930-31 начальнiк планава-фiнансавага, затым планава-эканамiчнага аддзелаў наркамата мясцовай прамысловасцi БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 19.6.1937 (?) у Мiнску па адрасе: вул. Першамайская, д. 13/18, кв. 1. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi правых' i за 'шкоднiцтва ў мясцовай i лёгкай прамысловасцi БССР'. Па прыгавору ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР 19.12.1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 24.12.1955. Асабовая справа А. ? 5770-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АЙЗЕНСОН Рэвека Венiямiнаўна* [1897, Вiцебск - ?], медык, жонка Iзраiля Айзенсона. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю, уступiла ў ВКП(б) (1920). Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Працавала медсястрой у радзiльным доме ? 1. Арыштавана 15.2.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Першамайѓская, д. 13/18, кв. 1. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД БССР як 'член сям'i расстралянага ворага народа' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Цемнiкоўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 15.2.1946. Зноў арыштавана 26.3.1951. Асуѓджана 26.6.1951 да 5 гадоў ссылкi ў Паўночна-Казахстанскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 16.3.1956. Асабовая справа А. ? 6719-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АКАШАЎ (АКIШАЎ) Канстанцiн Васiлевiч* [21.6(3.7)1888, в. Махалiна Люцынскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Латвiя. - 9.4.1931, Масква, НКВД], лётчык, iнжынер. З бел. сялянскай сям'i. Скончыў Дзвiнскае рэальнае вучылiшча, Ваенную авiяцыйную школу ў Мiлане (1911), Вышэйшае вучылiшча аэранаўтыкi i ваенна-авiяцыйную школу ў Францыi. З 1907 член рэвалюцыйнай групы анархiстаў-камунiстаў. У 1908 сасланы ў Туруханскi край, адкуль неўзабаве ўцёк. З 1909 у эмiграцыi ў Алжыры, Iталii, Францыi. У 1914-15 удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне ў складзе французскай авiяцыi. З 1915 у Расii. Удзельнiк кастрычнiцкага перавароту 1917. У час грамадзянскай вайны на адказных пасадах у ваеннай авiяцыi. Падчас арышту нам. дырэктара авiяѓцыйнага завода ? 1. Адначасова выѓкладаў у Акадэмii паветранага флоту. Арыштаваны 3.3.1930 у Маскве па адрасе: Навiнскi бульвар, д. 16, кв. 64. Асуджаны паводле паѓстановы калегii АДПУ СССР 3.4.1931 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Ваганькаўскiх могiлках. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 1.9.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
Лiт.: ЭГБ, т. 6-2.
АКIНЧЫЦ Мiхаiл Канстанцiнавiч* [1905, в. Старыца Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 20.09.1937, Санкт-Пецярбург, НКВД], ваенны медык. З бел. сям'i. Падчас арышту старшы ўрач 25-й эскадрыллi 100-й авiябрыгады Ленiградскай ВА. Арыштаваны 8.9.1937 у Пушкiне Ленiнградскай вобл. Асуджаны 14.9.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
АКIНШЭВIЧ Леў Аляксандравiч [псеўд.: Воронич Л.; 25.1(6.2.).1898, Санкт-Пецярбург - 7.11.1980, ЗША], бел. i ўкраiнскi гiсторык, мемуарыст, правазнавец. У 1916 скончыў калегiю Паўла Галагана ў Кiеве, куды пераехалi бацькi. У 1916-17 вучыўся на юрыдычным ф-це Кiеўскага ун-та. Далучыўся да бел. нацыянальнага руху, быў сябрам Кантрольнай камiсii бел. арганiзацыi ў Кiеве. У 1917 мабiлiзаваны ў армiю, накiраваны ў Кiеўскую вайсковую школу. Служыў прапаршчыкам у Сiмферопалi i на Румынскiм фронце. У 1918 вярнуўся ў Кiеў, працягваў вучыцца ва ун-це, удзельѓнiчаў у культурна-грамадскай рабоце бел. дыяѓспары на Украiне, прыняў грамадзянства БНР. З 1921 навуковы супрацоўнiк Украiнскай АН, спецыялiзаваўся ў галiне бел., украiнскага i польскага права, даследаваў гiсторыю казацтва на Беларусi. Працаваў пад кiраўнiцтвам акадэмiка М.Васiленкi, пазней А.Грушэўскага, брата М.Грушэўскага. З 1923 сакратар Камiсii па вывучэннi гiсторыi зах.-рускага i ўкраiнскага права. Падѓтрымлiваў сувязi з навуковымi цэнтрамi i творчымi асяродкамi Беларусi. Супрацоўнiчаў з Iнбелкультам (пазней - БелАН), публiкаваўся ў час. 'Полымя' (з 1925), выступаў у бел. друку з рэцэнзiямi i аглядамi ўкраiнскiх выданняў, апублiкаваў шэраг артыкулаў пра казацтва на Беларусi. У час. 'Украiна', 'Червоний шлях' друкаваў рэцэнзii на працы бел. вучоных. Свае даследаваннi з гiсторыi права на Беларусi i Украiне надрукаваў у 'Працах Камiсii па вывучэннi гiсторыi заходнерускага i ўкраiнскага права', сакратаром якой з'яўляўся. У 1928 абаранiў дысертацыю 'Генеральная рада на Гетманѓшчыне', пазней выдадзеную манаграфiяй. Быў асабiста знаёмы з бел. вучонымi У.Пiчэтам, Яз.Лёсiкам, С.Некрашэвiчам, В.Ластоўскiм, Д.Даўгялам, В.Друшчыцам, Т.Забелам, пiсьменнiкамi Я.Коласам, Я.Купалам, Ц.Гартным. У 1932 за адмову стаць сакрэтным супрацоўнiкам НКВД звольнены з работы. Вясною 1933 (з пачаткам 'чыстак') пераехаў у Нежын, дзе ўладкаваўся прафесарам Нежынскага педагагiчнага iн-та. На пачатку 1934 абвiнавачаны ў бел. i ўкраiнскiм нацыяналiзме i пасля кампанii шальмавання пазбаўлены работы. Пазней уладкаваўся юрыстам на Балхашскiм прамкамбiнаце ў Казахстане. Праз тры гады пераехаў з сям'ёю ў Смаленск. Там А. заспела 2-я сусветная вайна. Мабiлiзаваны на фронт, трапiў у палон. Выбавiўшыся з палону, выкладаў у Кiеўскiм ун-це, пераехаў у Львоў. Пазней ва Украiнскiм вольным ун-це ў Празе, затым у Мюнхене чытаў гiсторыю ўкраiнскага права, напiсаў некалькi падручнiкаў. З 1949 у ЗША. Перабiваўся выпадковымi заробкамi, быў чорнарабочым. З 1951 да 1954 выкладаў у Калумбiйскiм ун-це, працаваў у Даследчым цэнтры па вывучэннi СССР (Research Project on the USSR) у Вашынгтоне, пасля ў бiблiятэцы Кангрэса ЗША (1954-69). Займаўся праблемамi нацыяѓнальных меншасцяў, даследаваў савецкую юрыдычную сiстэму, гiсторыю Беларусi i Украiны XVI-XVII ст. Супрацоўнiчаў з Бел. iнстытутам навукi i мастацтва, Украiнскiм навуковым таварыствам iмя Т.Шаўчэнкi. Публiкаваўся ў бел. i ўкраiнскiх эмiгранцкiх навуковых i перыядычных выданнях. Сябра Украiнскай Вольнай Акадэмii навук, Беларускага iнстытута навукi i мастацтва ў ЗША. Аўтар успамiнаў (на ўкраiнскай мове) 'Праѓкляты стэп'.
Тв.: Казацтва на Беларусi: (Гiст.-юрыдычны нарыс) // Полымя. 1927, ? 1; Беларускае казацтва ў украiнскай гiстарыяграфii // Тамсама. 1929. ? 6; Казацка-сялянскiя войны на Беларусi ў XVII ст. у характарыстыцы акад. М. Грушэўскага // Савецкая краiна. 1931. ? 5; Парлямэнт беларускай зямлi // Запiсы БIНiМ (Нью-Йорк). 1952. ? 1 (перадрук: З Гiсторыяй на 'Вы'. Вып. 3. Мн., 1994); Пра 'цывiѓлiзацыйныя асновы' беларускага гiстарычнага працэсу // Тамсама. 1953. ? 2 (перадрук: З Гiсторыяй на 'Вы'. Вып. 3); Балонкi з успамiнаў // Тамсама. 1989. ? 19 (перадрук: На суд гiсторыi. Мн., 1994).
Лiт.: Мыцык Ю. Сын дзвюх бацькаўшчын // Полымя. 2003, ? 3; Лебедзева В. Леў Акiншэвiч пра гiсторыю Беларусi // Спадчына. 1996, ? 6; ЭГБ, т. 1.
АКСЕЛЬРОД Венiямiн Сямёнавiч* [1902, в. Галаўѓнiно (?) Магiлёўскага (?) пав., цяпер Бялынiцкi р-н Магiѓлёўскай вобл. - ?], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацѓкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 10.12.1937. Абвiнавачваўся ў 'дзейнасцi на карысць польскай разведкi'. 29.4.1939 (?) пастановай следчага аддзела НКВД Магiлёўскай вобл. вызвалены i рэабiлiѓтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ?4875 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобласцi.
АКСЁНАЎ Пётр Фёдаравiч* [1909, в. Рынкоўка Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], вайсковец. З бел. сялянѓскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Ажанiўся, гадаваў дваiх дзяцей. З 1941 да 1945 удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне, якую скончыў у званнi палкоўнiка. Быў узнагароджаны 4 ордэнамi i медалямi. У другой палове 1950-х г. напiсаў i накiраваў лiсты мiнiстру дзяржаўнага кантролю, пракурору БССР, у партыйныя органы, у якiх крытыкаваў М.Хрушчова, 'бюракратызм, безадказнае перакручванне нашых законаў, празмерную пахвальбу, падман i ашуканства, уцiск крытыкi i самакрытыкi, парушэнне прынцыпаў дэмакратыi'. Арыштаваны 6.1.1958 у Мiнску па адрасе: вул. Чырвоназорная, д. 5, кв. 43. Асуджаны паводле артыкула 'антысавецкая агiтацыя i прапаганда' 13.2.1958 да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. 11.7.1958 Вярхоўным судом БССР тэрмiн пакарання быў зменшаны да 3 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.10.1965. Асабовая справа А. ? 19355-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АКСЮЧЫЦ Нiчыпар Лукiч [13(25).3.1892, в. Сакавiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - ?], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям'i. Скончыў народнае вучылiѓшча. З 1914 да 1917 служыў у царскай армii ў званнi унтэрѓафiцэра, удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 абраны членам палкавога салдацкага камiѓтэта. З кастр. 1917 у Барысаўскiм выканкаме, затым у Барысаўскiм ваенкамаце. Са снеж. 1918 старшыня Мiнскага валаснога камiтэта. З кастр. 1919 начальнiк Барысаўскай павятовай мiлiцыi, пасля камiсар па харчаванню Барысаўскага р-на. У 1920 уступiў у ВКП(б). З кастр. 1923 у Мiнску старшыня праўлення Беларускага саюза сельскагаспадарчай i крэдытнай кааперацыi, дырэктар Белсельгасбанка ў Мiнску. У 1928-29 наркам гандлю БССР, потым старшыня Мiнскага акруѓговага выканкама. У снеж. 1929 прызначаны членам эканамiчнай нарады пры СНК БССР, з лют. 1931 начальнiк Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркi пры СНК БССР, з лiп. 1931 да лiп. 1932 наркам камунальнай гаспадаркi БССР. Паводле некаторых звестак, арыштаваны НКВД у другой палове 1930-х г. i асуджаны да ВМП.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
Лiт.: ЭГБ, т. 1.
АКУЛЁНАК Аляксандр Андрэевiч* [1919, хут. Зарывочча (?) Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - 30.12.1941, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту загадчык базы тэхнiчнага забеспячэння. Арыштаваны 26.10.1941 у Таўдзе Свярдлоўѓскай вобл. Асуджаны 4.11.1941 да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
АКУЛIК Мiхаiл Андрэевiч [1899, в. Баранавiчы Карэлiцкага р-на Гродзенскай вобл. - 1938, НКВД], партыйны дзеяч БССР. Удзельнiк Кастрычнiцкага перавароту 1917. У 1919 на фронце, пасля на падпольнай рабоце ў Харкаве. З 1920 член Цэнтральнага бюро, загадчык культурна-асветнага i палiт. аддзелаў ЦК камсамола Украiны. З 1921 сакратар Екацярынбургскага губкама, затым Сiбiрскага бюро ЦК РКСМ. У 1924 пасля сканчэння Камунiстычнага ун-та iмя Я.Свярдлова вярнуўся ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам Камунiстычнага ун-та ў Мiнску, нам. загадчыка аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б. З 1926 да 1928 сакратар Мiнскага акруговага камiтэта КП(б) Беларусi. У 1928 накiраваны на вучобу ў Маскву ў Iнстытут чырвонай прафесуры. Адначасова працаваў у Камунiстычным ун-це нацыянальных меншасцяў Захаду iмя Ю.Мархлеўскага, дзе загадваў бел. аддзелам. З 1933 на партыйнай рабоце ў Арэнбургскай вобл. У 1938 арыштаваны НКВД СССР. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны.
Лiт.: ЭГБ, т. 1; Карнiловiч Э. Як Акулiк спрачаўся з Бухарыным // Маладосць. 1999. ? 11.
АЛЕЙНIКАЎ Рыгор Iльiч* [1891, в. Чарневiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 10.8.1938, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту тэхнiк-будаўнiк трэста Цэнтрахiмлес у Кунцава Маскоўскай вобл. Арыштаваны 8.3.1938 у Маскве па адрасе: Брусаўскi зав., д. 4, кв. 53. Асуджаны 2.8.1938 камiсiяй НКВД СССР за 'шпiянаж на карысць Германii' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 7.10.1957.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
АЛЕКСАНДРОВIЧ Мiхаiл Iсакавiч* [1905, Вiцебск - 28.11.1938, Мiнск, НКВД], журналiст, рэдактар. З яўрэйскай сям'i. Быў членам КПЗБ. У 1930-я г. загадчык аддзела газ. 'Рабочий'. Арыштаваны 24.8.1937 у Мiнску. Асуджаны 'тройкай' НКВД 1.11.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа А. ? 30043-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АЛЕКСАНДРОВIЧ Пётр Iосiфавiч* [1895, Дзвiнск Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшы iнжынер ст. Свярдлоўск-пасажырская. Арыштаваны 20.3.1938 у Свярдлоўску. Асуджаны 28.10.1938 да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
АЛЕКСАЎ (АЛЯКСАЎ) Пётр Аляксеевiч* [1897, Фердынанда (?), Балгарыя - 13.8.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. галоўнага механiка станказавода iмя С.Арджанiкiдзе. Арыштаваны 10.2.1938 у Маскве па адрасе: 1-ы Баб'егародскi зав., д. 15/17, кв. 64. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 29.7.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 31.3.1956. Асабовая справа А. захоўѓваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
АЛЕНДСКI Антон Варфаламеевiч [каля 1843, Люблiнская губ. - 30.3(11.4).1864, Мiнск], удзельнiк паўстання 1863-64 у Беларусi. З сям'i афiцэра. Скончыў 1-ы маскоўскi кадэцкi корпус, вучыўся ў Артылерыйскай акадэмii ў Пецярбургу. Удзельнiк афiцэрскага рэвалюцыйнага гуртка, падтрымлiваў сувязi з арганiзацыяй 'Зямля i воля', распаўсюджваў яе пракламацыi. У крас. 1863 нелегальна выехаў з Пецярбурга ў Магiлёўскi пав. Пад псеўданiмам Антонi ўзначальваў Чарнаруцкi атрад паўстанцаў. У прамовах перад сялянамi выступаў за перадачу iм зямлi без выкупу, прапаноўваў iншыя дэмакратычныя пераўтварэннi. У канцы крас. 1863 атрад пад кiраўнiцтвам А. быў разгромлены пад в. Славенi (цяпер Талачынскi р-н), пасля чаго ён далучыўся да сенненскiх, затым барысаўскiх паўстанцаў. У маi 1863 быў схоплены ў Барысаўскiм пав. карнай экспедыцыяй царскiх войск i пасаджаны ў мiнскую турму. Ваенна-палявым судом асуѓджаны да расстрэлу.
Лiт.: Ратч В. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 году. Вильно, 1865; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
АЛУФ Хацкель Шмуйлавiч* [1885, Полацк Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - 20.2.1939, Масква, НКВД], медык, фармацэўт. Да ўступлення ў ВКП(б) быў членам меншавiцкай партыi. Падчас арышту начальнiк Галоўнай аптэчнай iнспекцыi наркамата аховы здароўя. Арыштаваны 16.7.1938 у Маскве па адрасе: Малы Нiколапяскоўскi зав., д. 6, кв. 5. Асуджаны 20.2.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шкоднiцтва' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.2.1956.
АЛЬГIНСКАЯ-ЖЫТЛОЎСКАЯ Сiльвiя Львоўна* [1.11.1898, Жытомiр, цяпер Украiна - ?], навуковец. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю, уступiла ў ВКП(б) (1929). У 1930-я г. дырэктар Iнстытута павышэння квалiфiкацыi настаўнiкаў наркамата асветы БССР. Была замужам, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 21.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 104, кв. 3. Выключана з партыi ў сувязi з арыштам. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 8.1.1938 як 'агент польскiх разведвальных органаў' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапавана ў Сiбiрскi канцлагер НКВД Кемераўскай вобл. (Марыiнск). Вызвалена 21.8.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 14.2.1956. Асабовая справа А. ? 6634-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АЛЬМУТ Мiхаiл Восiпавiч [1905, Брэст - 4.12.1937, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у Камунiстычную партыю Польшчы. Падчас арышту адказны iнструктар абкама Саюза палiграфiчнай прамысловасцi. Арыштаваны 2.9.1937 у Маскве па адрасе: Сыцiнскi тупiк, д. 6, кв. 7. Асуджаны 27.11.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'сувязь з ворагамi народа Радэкам, Бухарыным, Грынбергам' i 'контррэвалюцыйную трацкiсцкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.9.1989.
Кр.: Бутовский Полигон.
АЛЬПЯРОВIЧ Яўген Маркавiч* [1888, Стары Шклоў Магiлёўскай губ., цяпер Шклоў, райцэнтр Магiлёўская вобл. - 10.9.1937, Масква, НКВД], удзельнiк барацьбы за савецкую ўладу. У рэвалюцыйным руху з 1904, працаваў у нелегальнай друкарнi, быў членам марксiсцкiх гурткоў. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-07 выключаны з Саратаўскага рэальнага вучылiшча. У 1914 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхѓнiчнае вучылiшча, уступiў у падпольную бальшавiцкую арганiзацыю. 6.6.1915 арыштаваны i сасланы ў Сiбiр. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 вярнуўся ў Маскву, удзельѓнiчаў у Кастрычнiцкiм перавароце 1917. У 1920-30-я г. на гаспадарчай рабоце ў Маскве. Апошняе месца працы - начальнiк Галоўнага станкаiнструментальнага ўпраўлення. Арыштаваны 25.7.1937 у Маскве па адрасе: вул. Варанцоўская, д. 21, кв. 8. Асуджаны 10.9.1937 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'ўдзел у контрѓрэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 18.2.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Лiт.: ЭГБ, т. 1.
АЛЬТМАН Давiд Шлёмавiч* [1897, Пултуск Варшаўскай губ., цяпер Польшча - 11.4.1938, Магадан, ГУЛАГ], выдавец, рэдактар. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) у Дзяржаўным выдавецтве БССР. Уступiў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 30.8.1936 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi i за антысавецкую дзейнасць' да 7 гадоў паѓпраўча-працоўных работ i 2 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю (бухта Нагаева, Магадан). 7.4.1938 асуѓджаны 'тройкай' НКВД да ВМП. Расстраляны. Па першай справе рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага савета БССР 12.9.1956, па другой прэзiдыумам Магаданѓскага абл. суда 24.8.1964. Асабовая справа А. ? 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АЛЬФЕР Мiхаiл Спiрыдонавiч* [1899, Вiленка, тэрыторыя цяперашняй Польшчы або Зах. Беларусi - ?, Хакасiя, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык Хакаскага абл. аддзела камунальнай гаспадаркi. Арыштаваны 20.10.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 17.7.1938 за 'ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны пастановай ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР 28.1.1958.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Хакасия.
АЛЬХIМОВIЧ Казiмiр Дамiнiкавiч [20.12.1840, в. Дамбрава Лiдскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. - 31.12.1916, Варшава], жывапiсец, графiк. Дзiцячыя i юнацкiя гады А. прайшлi ў родавым маёнтку. Першапачатковую адукацыю атрыѓмаў у Вiленскай гiмназii. Удзельнiчаў у паўстаннi 1863-64, за што сасланы ў Сiбiр. У 1869 вызвалены з ссылкi па амнiстыi. Пераехаў у Варшаву. У 1871 адбылася першая выстава яго карцiн. Вучыўся ў мастацкай школе В.Герсана ў Варшаве (1871-73), Мюнхенскай акадэмii мастацтваў (скончыў у 1875). У 1875-79 жыў у Парыжы, удзельнiчаў у мастацкiх выставах. З 1880 жыў i працаваў у Варшаве. Пiсаў карцiны на тэмы з гiсторыi Беларусi, Польшчы i Лiтвы. Найбольш вядомыя: 'Пахаванне Гедымiна', 'Вiтаўт на магiле Кейстута', 'Абарона Ольштына', 'Смерць Глiнскага ў турме'. Захавалiся графiчныя аркушы, на якiх А. паспрабаваў узнавiць вобразы выдатных постацей мiнулага - гетманаў ВКЛ Крыштафа Радзiвiла (XVI ст.) i Паўла Сапегi (XVII ст.). Пад уражаннямi сiбiрскай ссылкi напiсаў творы, прасякнутыя пратэстам супраць царскага самаўладдзя: 'Пахаванне на Урале', 'Смерць у выгнаннi' (1873), 'На этапе' (1894) i iнш. Стварыў серыю карцiн па матывах творчасцi А.Мiцкевiча, iлюстраваў яго творы, у прыватнасцi, паэму 'Пан Тадэвуш'. Аўтар iлюстрацый да твораў У.Сыракомлi, Э.Ажэшкi, Ю.Славацкага i Ю.Крашэўскага. З мастакамi Т.Попелем i А.Пятроўскiм размалёўваў касцёл Св.Кацярыны ў Пецярбургу. Зрабiў шэраг работ, выразаных з дрэва. Найбольш значныя, што захавалiся да сёння, - абразы 'Святая Тройца' ў кафедральным саборы Люблiна i 'Праабражэнне' ў касцёле в. Новая Мыш Баранаѓвiцкага р-на.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
Лiт.: Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. Wrocław-Warszawa, 1971. T. 1; Дробов Л. Живопись Белоруссии XIX - начала ХХ в. Мн., 1974. С. 49; Загiдулiна М. Лёс мастака // Гроднен. правда // 1990. 19 дек.; Яна ж. Дзеля карысцi Бацькаўшчыны... // ЛiМ. 1991. 19 лiп.; Яна ж. Запознены рамантык // Свiцязь. 1994; Яна ж. Духоўны свет Казiмiра Альхiмовiча // Мастацтва. 1998. ? 4; Марцiновiч А. Палотны Казiмiра Альхiмовiча // Культура. 1995. 26 лiп.; Савук А. Жывапiсец паганскай Лiтвы // Лiдскi летапiсец. 2000. ? 4. С. 11-15; Яновiч М. Казiмiр Альхiмовiч // Народная воля. 2001. 12 крас.; PSB. Т. 1; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
АЛЬШЭЎСКI Кастусь [н. 1922, в. Новая Гута Вiлейскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл.], удзельнiк бел. патрыятычнага падполля. Пасля 2-й сусветнай вайны дырэктар Скародзкай школы Iльянскага р-на Маладзечанскай вобл. У 1947 удзельнiк падпольнай арганiзацыi (група С.Яноўскага). Арыштаваны органамi МДБ 16.8.1947. Асуджаны трыбуналам БВА 21.11.1947 за 'здраду савецкай радзiме i антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў зняволення i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Мiнска i канцлагерах ГУЛАГа.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
Лiт.: Антысавецкiя рухi.
АЛЬШЭЎСКI Фадзей Iванавiч* [1890, Ашмяны Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. - 9.12.1937, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - начальнiк аддзела артылерыйскiх баз Артылерыйскага ўпраўлення Чырвонай армii, камандзiр дывiзii. Арыштаваны 17.6.1937 у Маскве па адрасе: Патапаўскi зав., д. 9/11, кв. 8. Асуджаны 9.12.1937 за 'ўдзел у антысавецкай ваенна-фашысцкай змове' i за 'шкоднiцтва' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 6.6.1956 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
АЛЯКСЕЕВА (КУДЗЕЛЬКА) Уладзiслава Мiкiтаўна* [1901, в. Кабылля Вiлейскага пав. Вiленѓскай губ., цяпер в. Кастрычнiцкая Вiлейскага р-на Мiнскай вобл. - ?], бактэрыёлаг, жонка Iосiфа Кудзелькi. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту бактэрыёлаг Мiнскага мясакамѓбiната. Арыштавана 5.11.1937 у Мiнску па адрасе: Койданаўскi тракт, д. 29, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 29.11.1937 як 'член сям'i расстралянага здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. У студз. 1938 этапавана (з Аршанскай турмы) ў Акмолiнскае аддзяленне Карагандзiнскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. 15.8.1938 пераведзена ў Сярэдне-Азiяцкi канцлагер НКВД Узбекскай ССР. Рэабiлiтавана 8.12.1943. Вызвалена 10.1.1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 7253-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АЛЯКСЕЕЎ Пiлiп Пятровiч* [1896, Усурыйск, Далёкi Усход, Расiя - 14.10.1938, Мiнск, НКВД], службовец. З мяшчанскай сям'i. Апошняе месца работы - кiраўнiк сектара ўлiку i iнфармацыi 'ЦС ОСО' (?) БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 2.6.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Мiчурынская, д. 9, кв. 4. Асуджаны 'тройкай' НКВД 30.9.1938 як 'член контррэвалюцыйнай, шпiёнскай i паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 27.11.1956. Асабовая справа А. ? 7814-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АЛЯКСЕЕЎ Яўген Кузьмiч [2.2.1884, пас. Вiсiма-Уткiнск Екацярынбургскай губ., паводле iншых звестак Верхняўцкi пав. Пермскай губ., цяпер Пермскай вобл., Расiя - 21.1.1972, Мiнск (?)], аграном, педагог. З сям'i рабочага. У 1903 скончыў Казанскi настаўнiцкi iнстытут, Вышэйшыя сельскагаспадарчыя курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай доследнай станцыi. У другой палове 1920-х г. прафесар, загадчык кафедры Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 29.9.1930. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 23.7.1931 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў канцлагераў. 19.10.1932 справа А. была спынена, а ён вызвалены i рэабiлiтаваны. У 1936 абаранiў доктарскую дысертацыю. З 1937 да 1959 працаваў у Маскоўскiм заатэхнiчным iнстытуце i адначасова (з 1946) у Беларускiм навукова-даследчым iнстытуце земляробства. З 1940 акадэмiк АН БССР. Асабовая справа А. ? 4088 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобласцi.
Тв.: Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953.
Лiт.: БЭ, т. 1.
АЛЯС Рыгор Iосiфавiч* [1904, Херсон, цяпер Украiна - 26.3.1943, ГУЛАГ], педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык Мiнскай кансерваторыi. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаѓваны 4.11.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Ленiнская, д. 22, кв. 12. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю (бухта Нагаева, Магадан). Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 31.5.1989. Асабовая справа А. ? 23028-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
АЛЯХНОВIЧ Антон Iванавiч* [1888, в. Моўчадзь Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Баранавiцкiм настаўнiцкiм iнстытуце. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 6.11.1944 у Баранавiчах. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.12.1945 за 'здраду радзiме' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў, хутчэй за ўсё, у Мiнеральным канцлагеры НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 6.11.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа А. ? 12021-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
АЛЯШКЕВIЧ Якаў Аляксеевiч* [1906, в. Вялiкiя Каменiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Асiповiцкi (?) р-н Магiлёўскай вобл. - 25.9.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса iмя Кiрава. Арыштаваны 6.8.1937 у Паўднёва-Чаромушынскiх хутарах Турынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 21.9.1937 да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
АМБРАЖУНАС Пётр Iосiфавiч [24.11 (5.02).1892, в. Грумшлi Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Бiржайскi р-н, Лiтва - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З лiтоўскай сялянскай сям'i. Да прызыву ў армiю ў 1913 скончыў Шавельскую пачатковую школу. Пасля заканчэння скарочаных артылерыйскiх курсаў у лiп. 1914 накiраваны на Паўд.-Зах. фронт 1-й сусветнай вайны. У кастр. 1914 паранены i кантужаны. Выбiраўся ў розныя камiтэты салдацкiх дэпутатаў - батарэi, брыгады, дывiзii. У кастр. 1917 член брыгаднага ваенна-рэвалюцыйнага камiтэта. У лют. 1918 трапiў у нямецкi палон. Пасля вызвалення ў маi 1918 на падпольнай рабоце ў Лiтве, прымаў удзел у барацьбе з польскiмi легiянерамi. У вер. 1919 ЦК КП(б) Лiтвы i Беларусi камандзiраваў яго ў распараджэнне Смаленѓскага губкама РКП(б). Працаваў у органах харчавання ў Барысаве i Мiнску, у 1921-22 мiнскi павятовы харчкамiсар. У лют. 1923 старшыня Мiнскага выканкама. З лiп. 1924 старшыня Аршанскага, а з лiп. 1928 Гомельѓскага акружных выканкамаў. З вер. 1930 нам. старшынi Вышэйшага савета народнай гаспадаркi БССР. З сак. 1934 да лiп. 1937 наркам, затым нам. наркама камунальнай гаспадаркi БССР, старшыня праўлення Саюза архiтэктараў БССР (1934-37). У 1924-37 член ЦВК БССР. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. 3.7.1937 арыштаваны ў Мiнску па адрасе: вул. Паштовая, д. 3, кв. 2. Адначасова выключаны з партыi 'за правядзенне шкоднiцкай работы ў камунальнай гаспадарцы; за арганiзацыю без дазволу ЦК КП(б)Б калектыўнай заявы ў ЦК КП(б)Б аб узнагароджаннi ворага народа Галадзеда ордэнам Чырвонай Зоркi'. Асуджаны 'тройкай' НКВД 20.12.1937 як 'удзельнiк антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 2.4.1957. Асабовая справа ? 10181-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Лiт.: БЭ, т. 1; ЭГБ, т. 1.
АМЕЛЬЯНОВIЧ Алесь [н. 30.9.1928, в. Гулi Пастаўскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл], удзельнiк бел. патрыятычнага падполля, мемуарыст. З вер. 1943 вучыўся ў настаўнiцкай семiнарыi ў Паставах, уступiў у СБМ. 1.9.1944 паступiў у Паставах у педагагiчнае вучылiшча, куды А. прынялi на 2-i курс. Сышоўся са студэнцкiм аб'яднаннем навучэнцаў-падпольшчыкаў, якое тут iснавала. Пасля вучылiшча настаўнiчаў у школе в. Сваткi Мядзельскага р-на. 26.2.1947 арыштаваны на рабочым месцы органамi МДБ па т. зв. справе 'Мядзельца-Асiненкi'. Асуѓджаны трыбуналам БВА да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля перасылачных турмаў трапiў, хутчэй за ўсё, у Балаганскае або Жыгалаўскае лагернае аддзяленне на капальнi золата ў Бадайбiнскiм р-не Iркуцкай вобл. У 1949 пераведзены ў Берагавы канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Выйшаў на волю 10.6.1954. На працягу трох гадоў мусiў адбываць высылку. Скончыў Магаданскi горны тэхнiкум. Звяртаўся да ўладаў з просьбамi дазволiць вярнуцца на радзiму, але атрымлiваў адмоўны адказ. У 1957 А. нарэшце даѓзволiлi вярнуццца ў Беларусь, i ён з жонкай пераехаў у Вiлейку, дзе жыве i сёння. Да выхаду на пенсiю ў 1994 працаваў на Вiлейскiм рамзаводзе. Прыняў актыўны ўдзел у напiсаннi ўспамiнаў у кнiзе 'Гарт'.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
АМУСIН Iосiф Давыдавiч [16.11.1910, Вiцебск -12.6.1984], расiйскi гiсторык. У другой палове 1920-х г. арыштаваны i высланы ў Казань. Зноў арыштаваны 14.2.1933. Вызвалены 29.10.1933. У 1941 скончыў Леѓнiнѓградскi ун-т. У 2-ю сусветную вайну на фронце. Пасля працаваў у педагагiчных iнстытутах Ульянаўска i Горкага. З 1960 у Ленiнградскiм аддзяленнi Iнстытута Усходазнаўства Акадэмii навук СССР. Адзiн з заснавальнiкаў савецкага кумраназнаўства. Адным з першых савецкiх гiсторыкаў выказаў меркаванне пра гiстарычнасць Iсуса Хрыста. Аўтар артыкулаў па розных аспектах гiсторыi Ст. Грэцыi i Рыму. Рэабiлiтаваны 28.8.1989.
Тв.: Находки у Мертвого моря. М., 1965; Кумранѓская община. М., 1983.
Лiт.: БелЭН.
АНАНЬЕЎ Анатоль Андрэевiч [18(31).8.1900, станiца Варэнiкаўская Таманскай акругi, цяпер Тэмрукскi р-н Краснадарскага краю - 25.5.1942, ГУЛАГ], дзяржаўны дзеяч. З сям'i рабочага. Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 уступiў у Чырвоную армiю (служыў да 1933). Удзельнiк грамадзянскай вайны. У 1933 адклiканы з пасады нам. начальнiка палiтаддзела стралковай дывiзii ў распараджэнне ЦК ВКП(б) i накiраваны начальнiкам палiтаддзела МТС на Паўночны Каўказ. З лiст. 1934 сакратар Шпакаўскага райкама Паўночнакаўказскага краю. Са жн. 1935 першы сакратар Мазырскага акружкама КП(б) Беларусi. У вер. 1937 прызначаны нам. старшынi СНК БССР, у сак. 1938 абраны другiм сакратаром ЦК КП(б)Б, быў членам ЦВК БССР, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 3.10.1938 вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК КП(б)Б. Арыштаваны на наступны дзень у Мiнску па адрасе: вул. Кiрава, д. 16, кв. 5. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi шкоднiцкай работы ў сельѓскай гаспадарцы i ў галiне культурнага будаўнiцтва'. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.5.1940 да 20 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Саратаўскай вобл. (Аткарск). Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 25.12.1954 'за адсутнасцю складу злачынства'. Асабовая справа А. ? 4534-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Лiт.: Григорьев Г. Участник 'мозырского дела' // Вечерний Минск. 1993. 21 мая;; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
АНДРАЙКОВIЧ (БУТАЎТ-АНДРАЙКОВIЧ) Стафан Аляксандравiч [1861, Гродзенская губ. - ?], рэвалюцыянер, дзеяч 'Народнай волi'. З шляхецкай сям'i. Па мацярынскай лiнii з'яўляўся ўнукам графа Л.Л.Бенiгсена, у 1801-04 Вiленскага губернатара. Вучыўся ў Гродзенскай, Вiцебскай i Пецярбургскай гiмназiях. Увсень 1881 уступiў у рэвалюцыйную групу, якая праводзiла сацыялiстычную прапаганду сярод пецярбургскiх рабочых. Загадваў 'лятучай друкарняй' у партыi 'Народная воля'. Удзельнiчаў у гуртку 'Ogniskо', якi з'яўляўся фiлiялам польскай рабочай партыi 'Пралетарыят'. Друкаваў пракламацыi, лiстоўкi i брашуры ('Да рускага грамадства ад рускiх рэвалюцыянераў'). У чэрв. 1883 арыштаваны i сасланы на пяць гадоў ва Усх. Сiбiр. У 1899 жыў у Гродне.
Лiт.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиоѓграфический словарь. М., 1933. Т. 3. Вып. 1; Очерки революционных связей народов России и Польши, 1815-1917. М., 1976; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
АНДРАЮК Нестар Iльiч [29.9(12.10).1906, в. Сычы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкi р-н - 2.3.1976, Брэст], удзельнiк рэвалюцыйнага i нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусi. З 1926 сакратар Гродзенскага акруговага камiтэта камсамола Зах. Беларусi, з 1927 член сакратарыята ЦК КСМЗБ. У 1928 за рэвалюцыйную дзейнасць асуджаны польскiмi ўладамi да 8 гадоў турэмнага зняволення. Пакаранне адбываў у турмах Варшавы, Брэста, Баранавiч i Каранова. З 1938 у Бяроза-Картузскiм лагеры. Вызвалены Чырвонай армiяй у вер. 1939. У час паходу савецкiх войскаў у Зах. Беларусь арганiзоўваў паўстанцкiя атрады на Брэстчыне, узначальваў каравульную службу рабочай гвардыi ў Пiнску. У пачатку 2-й сусветнай вайны ваяваў на Цэнѓтральным фронце, служыў у знiшчальнай авiяцыi. У адным з баёў цяжка паранены. Пасля вайны на гаспадарчай i савецкай рабоце ў Брэсце. Аўтар успамiнаў.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
Тв.: В дни немецко-польской войны // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973.
Лiт.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
АНДРУКОВIЧ Аляксандр Аляксандравiч* [1901, мяст. Цiмкавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 18.10.1937, Ленiнѓград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту нам. начальнiка меднакацельнага цэха завода iмя Арѓджанiкiдзе ? 189-а. Арыштаваны 5.10.1937 у Ленiнѓградзе па адрасе: Васiльеўскi востраў, 11-я лiнiя, д. 34, пакой 43. Асуѓджаны камiсiяй НКВД СССР 14.10.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
АНДРЫЕЎСКI Уладзiмiр Аляксеевiч* [1900, ? - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчык паштовага аддзялення ў в. Старыя Маклаўшы. Арыштаваны 30.1.1942. Асуджаны Куйбышаўскiм абл. судом 16.6.1942 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Пастановай Вярхоўнага суда РСФСР 30.7.1942 мера пакарання заменена на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Самарскай абл. пракуратурай 20.7.1992.
Кр.: Белая книга.
АНДРЭЙЧЫК Аляксандр Сямёнавiч* [1895, в. Сёгда Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 14.10.1938, Iркуцк, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Ваенна-транспартнай акадэмii Чырвонай армii. Арыштаваны 20.7.1937. Асуджаны 14.10.1938 за 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1957.
Кр.: Жертвы политических репрессий Иркутской области.
АНДРЭЙЧЫКАЎ Стафан Андрэевiч* [1898, в. Высокае Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту начальнiк жыллёвага аддзела будоўлi Турксiб. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 2.3.1938 да ВМП. Расстраляны. Дата i месца смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны 2.7.1957.
Кр.: Книга Скорби.
Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.